Перайсці да зместу

Молі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парафілетычная група жывёл
Назва
Молі
Статус назвы
Састарэлы таксанамічны
Лацінская назва
Heterocera
Бацькоўскі таксон
Атрад Матылі (Lepidoptera)
Прадстаўнікі
Выявы на ВікісховішчыВыявы на Вікісховішчы
У Вікіслоўніку ёсць артыкул «моль»Молі у Вікіслоўніку

Молі (мн. л.) — зборная назва ніжэйшых раўнакрылых і разнакрылых насякомых з атрада лускакрылых (матылі, Lepidoptera), якія вядуць пераважна начны і змрочны спосаб жыцця. Падзел атрада лускакрылых на дзённых матылькоў і начных матылькоў або молей досыць распаўсюджаны, аднак не з'яўляецца навукова абгрунтаваным. Вядомы з мелавога перыяду.

Матылі дробных і сярэдніх памераў, размах крылаў да 70 мм. Лічынкі (вусені) паядаюць раслінныя і жывёльныя рэшткі, грыбы, лішайнікі; дарослыя не кормяцца. Сярод моляў шмат шкоднікаў. Найбольш вядомыя хатнія шкоднікі — Tinea pellionella, Tineola bisselliella, Tineola furciferella, Sitotroga cerealella. З сельскагаспадарчых шкоднікаў можна вылучыць Sitotroga cerealella, а таксама Ochsenheimeria taurellaPlutella xylostella і Yponomeuta malinellus.