Мечысловас Ючас
Мечысловас Ючас | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 красавіка 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2019[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар |
Мечысловас Ю́час (літ.: Mečislovas Jučas; нар. 26 красавіка 1926, в. Вабаляй Шаўляйскага павета, Літва) — літоўскі гісторык-медыявіст. Доктар гістарычных навук (1972), прафесар (1976).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Вільнюскі ўніверсітэт (1951). У 1956—85 працаваў у Інстытуце гісторыі АН Літвы (э 1972 намеснік дырэктара). У 1958—66 і з 1972 выкладае ў Вільнюскім універсітэце.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вывучае гісторыю, сацыяльна-эканамічныя адносіны, летапісанне ВКЛ. Даследаваў архівы Літвы, Расіі, Польшчы і Швецыі. Алзін з аўтараў кніг «Вайна Літвы з крыжакамі» (1964), «Сялянскі рух у Літве ў 1861—1914 гг.» (1975), «Гісторыя Літоўскай ССР (3 найстаражытных часоў да нашых дзён)» (1978). Выдаў зборнікі дакументаў «Літоўскія інвентары XVII ст.» (1962, з К. Яблонскісам), «Спрэчкі сялян і гараджан з упраўляючымі маёнткаў» (т. 3, 1968, а Р. Ясасам).
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Lietuvos metraščiai. — Vilnius, 1968.
- Baudžiavos irimas Lietuvoje. — Vilnius, 1972.
- Lietuvos ir Lenkijos unija (XIV a. vid. – XIX a. pr.). — Vilnius, 1999.
- Krikščionybės kelias į Lietuvą: etapai ir problemos. — Vilnius, 2000.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сагановіч Г. Ючас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).