Металарэзны станок
Металарэзны станок — станок, прызначаны для памернай апрацоўкі металічных загатовак шляхам зняцця матэрыяла механічным спосабам.
Гісторыя металарэзных станкоў
[правіць | правіць зыходнік]Лічыцца, што гісторыя металарэзных станкоў пачынаецца з вынаходства супарта такарнага станка[1]. Каля 1751 г. французскі інжынер і вынаходнік Жак дэ Вакансон стварыў станок са спецыяльнай прыладай для фіксацыі разца, у якім адсутнічаў непасрэдны ўплыў рукі чалавека на формаўтварэнне паверхні.
Класіфікацыя металарэзных станкоў
[правіць | правіць зыходнік]Станкі класіфікуюцца па мноству прыкмет.
- Па класу дакладнасці металарэзныя станкі класіфікуюцца на пяць класаў:
- (Н) Нармальнай дакладнасці
- (П) Падвышанай дакладнасці
- (В) Высокай дакладнасці
- (А) асабліва высокай дакладнасці
- (С) асабліва дакладныя станкі (майстар-станкі)
- Класіфікацыя металарэзных станкоў па масе:
- лёгкія (< 1 т)
- сярэднія (1-10 т)
- цяжкія (>10 т)
- унікальныя (>100 т)
- Класіфікацыя металарэзных станкоў па ступені аўтаматызацыі:
- ручныя
- паўаўтаматы
- аўтаматы
- станкі з ЛПК
- гнуткія вытворчыя сістэмы
- Класіфікацыя металарэзных станкоў па ступені спецыялізацыі:
- універсальныя. Для вытворчасці шырокай наменклатуры дэталяў малымі партыямі. Выкарыстоўваюцца ў адзінкавай і сэрыйнам вытворчасці. Таксама ўжываюць падчас рэмонтных работ.
- спецыялізаваня. Для вытворчасці вялікіх партый дэталяў аднаго тыпа. Ужываюцца ў сярэдняй і буйнасерыйнай вытворчасці
- спецыяльныя. Для стварэння адной дэталі ці дэталі аднаго тыпаразмеру. Ужываюцца ў буйнасерыйнай і масавай вытворчасці
Па тыпу апрацоўкі ў СССР была прынята наступная класіфікацыя:
Станкі | Група | Тыпы станкоў | ||||||||
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | ||
Такарныя | 1 | Аўтаматы і паўаўтаматы | Рэвальверныя | Свідравальна-адразныя | Карусельныя | Вінтарэзныя | Шматрэзцовыя | Спецыялізаваня для фасонных вырабаў | Розныя такарныя | |
аднашпіндзельныя | шматшпіндзельныя | |||||||||
Свідравальныя і расточныя | 2 |
Вертыкальна-свідравальныя | Аднашпіндзельныя паўаўтаматы | Шматшпіндзельныя паўаўтаматы | Каардынатна-расточныя аднастойкавыя | Радыяльна-свідравальныя | Гарызантальна-расточныя | Алмазна-расточныя | Гарызантальна-свідравальныя | Розныя свідравальныя |
Шліфавальныя, паліравальныя, даводкавыя | 3 | Круглашліфавальныя | Унутрашліфавальныя | Абдзірнашліфавальныя | Спеыялізаваныя шліфавальныя | - | Заточныя | Плоскашліфавальныя з прамавугольным ці круглым сталом | Прыціркавыя і паліравальныя | Розныя станкі, працуючыя абразіўным інструментам |
Камбінаваныя | 4 | Універсальныя | Паўаўтаматы | Аўтаматы | Электрахімічныя | Электраіскравыя | - | Электраэразійныя, ультрагукавыя | Анодна-механічныя | - |
Зуба- рэзьба-апрацоўчыя | 5 | Зубастрагальныя для цыліндрычных колаў | Зубарэзныя для канічных колаў | Зубафрэзерныя для цыліндрычных колаў і шліцавых валікаў | Зубафрэзерныя для чарвячных колаў | Для апрацоўкі тарцоў зуб'яў колаў | Рэзьбафрэзерныя | Зубааздобныя | Зуба- і рэзьба- шліфавальныя | РОзныя зуба- і рэзьба- апрацоўчыя |
Фрэзерныя | 6 | Вертыкальна-фрэзерныя | Фрэзерныя няспыннага дзеяння | - | Капіявальныя і гравіравальныя | Вертыкальныя бескансольныя | Прадольныя | Шырокаўніверсальныя | Гарызантальныя кансольныя | Розныя фрэзерныя |
Габлявальныя, даўбёжныя, працяжны | 7 | Прадольныя | Папярэчна-габлявальныя | Долбёжные | Працяжныя гарызантальныя | - | Працяжныя вертыкальныя | - | Розныя габлявальныя | |
аднастойкавыя | двухстйкавыя | |||||||||
Разразныя | 8 | Адразныя, працуючыя: | Слушна-адразныя | Пілы | - | - | ||||
такарным разцом | абразіўным колам | фрыкцыйным блокам | лентачныя | дыскавыя | нажовачныя | |||||
Розныя | 9 | Муфта- і труба- апрацоўчыя | Пілонасякальныя | Слушна- і бясцэнтрова- абдзірныя | - | Для іспытаў інструмента
|
Дзялільныя машыны | Балансавальныя | - | - |
Формаўтваральныя рухі
[правіць | правіць зыходнік]Для ажыццяўлення працэсу рэзання на металарэзных станках неабходна забяспечыць узаемасувязь формаўтваральных рухаў.
У металарэжучага станка ёсць прывад (механічны, гідраўлічны, пнеўматычны), з дапамогай якога забяспечваецца перадача руху рабочым органам: шпіндэлю, супарту і г. д. Комплекс гэтых рухаў завецца формаўтваральнымі рухамі. Іх класіфікуюць двума відамі:
1) Асноўныя рухі (рабочыя), якія прызначаны непасрэдна для ажыццяўлення працэсу рэзання:
а) Галоўны рух Dг — ажыццяўляецца з максімальнай хуткасцю. Можа перадавацца як загатоўцы (напрыклад у такарных станках) так і інструменту (напр. у свідравальных, шліфавальных, фрэзерных станках). Характар рухаў: круцільны ці паступальны. Характарызуецца хуткасцю — v (м/с).
б) Рух падачы Ds — ажыццяўляецца з меншай хуткасцю і таксама можа перадавацца і загатоўцы і інструменту. Характар руху: круцільны, кругавы, паступальны, перарывісты. Віды падач:
- падача на ход, на двайны ход Sx. (мм/ход), Sдв.х. (мм/дв.ход);
- падача на зуб Sz (мм/зуб);
- падача на абарот So (мм/абарот);
- хвілінная падача Sm (мм/хв).
2) дапаможныя рухі — спрыяюць ажыццяўленню працэсу рэзання, але не ўдзельнічаюць у ім непасрэдна. Віды дапаможных рухаў:
- наладка станка;
- усталёўка рэжымаў рэзання;
- усталёўка абмежавальнікаў ходу ў адпаведнасці з памерамі і канфігурацыямі загатовак;
- кіраванне станком падчас работы;
- усталёўка загатоўкі, здыманне гатовай дэталі;
- усталёўка і змена інструмента і іншае.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Перля З. Н. Чудесные станки, Молодая гвардия, 1944, 125 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Налчан А.Г. Металлорежущие станки. — М.: Машгиз, 1956. — 664 с. — 50 000 экз.
Для паляпшэння артыкула пажадана |