Мелардаленскі ўніверсітэт
Выгляд
Мелардаленскі ўніверсітэт | |
---|---|
шведск.: Mälardalens universitet | |
Арыгінальная назва | шведск.: Mälardalens universitet |
Заснаваны | 1977 |
Студэнты | 12 884[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Вестэрос |
Сайт | mdu.se |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мелардаленскі ўніверсітэт (шведск.: Mälardalens universitet) — шведская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Вестэрос.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт мае кампусы ў Эскільстуне і Вестэросе. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 16 000 студэнтаў і працуе каля 1 000 супрацоўнікаў, з якіх каля 500 — выкладчыкі.
Універсітэт быў створаны ў сувязі з рэформай вышэйшай адукацыі ў 1977 годзе як Мелардаленская вышэйшая школа. 11 снежня 2020 года ўрад Швецыі прапанаваў установе атрымаць статус універсітэта з 1 студзеня 2022 года, што было ўхвалена парламентам Швецыі 21 красавіка 2021 года. Рашэнне аб змене назвы было прынята ўрадам 9 снежня 2021 года.
Зноскі
- ↑ https://www.uka.se/statistik--analys/hogskolan-i-siffror/statistik/statistikomrade.html?statq=https%3A%2F%2Fstatistik-api.uka.se%2Fapi%2Ftotals%2F25%3Fyear%3DHT2020 Праверана 21 кастрычніка 2022.
- ↑ Public register of government agencies in Sweden Праверана 28 снежня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мелардаленскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы