Мая (прыток Алдана)
Мая | |
---|---|
як. Маайа, руск. Мая | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1053 км |
Басейн | 171 000 км² |
Расход вады | 1 180 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Юдама-Майскае нагор’е |
• Каардынаты | 59°44′52″ пн. ш. 139°37′38″ у. д.HGЯO |
Вусце | Алдан |
• Месцазнаходжанне | каля сяла Усць-Мая |
• Каардынаты | 60°24′42″ пн. ш. 134°33′07″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Алдан → Лена → Мора Лапцевых |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Хабараўскі край, Якуція |
Код у ДВР | 18030600512117300022262 |
![]() |
Ма́я (руск.: Ма́я[1], якуцк.: Маайа) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Хабараўскам краі і Якуціі, правы прыток ракі Алдан (басейн ракі Лена).

Даўжыня ракі 1053 км, плошча вадазбору — 171 000 км², сярэдні расход вады — 1180 (1190[2]) м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 37,558[2] км³/год. Утвараецца зліццём рэк Правая Мая і Левая Мая. Пераважна цячэ ў межах Юдама-Майскага нагор’я. Упадае ў Алдан каля сяла Усць-Мая. У верхнім і сярэднім цячэнні даліна шырокая забалочаная, у нізоўях больш вузкая. Жыўленне змяшанае — снегавое і дажджавое. Разводдзе з мая па верасень. Замярзае ў другой палове кастрычніка, адкрываецца ў маі. У басейне ракі 9975 азёр агульнай плошчай 319 км²[2].
Суднаходная на 547[1] (552[3]) км ад вусця.
Асноўныя прытокі: Юдама, Аім, Інгілі, Лякі, Маці, Маймакан, Паўночны Уй.
Зноскі
- ↑ а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 276. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ а б в Иванов В. В. Мая // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ Река Мая (Майя) // государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 276. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Мая // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 779. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)