Перайсці да зместу

Маямскі ўніверсітэт (Фларыда)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маямскі ўніверсітэт
англ.: University of Miami
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Miami
Заснаваны 1925
Студэнты 15 241 і 18 486[1]
Краіна
Размяшчэнне Карал-Гейблс, Фларыда, ЗША
Сайт miami.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маямскі ўніверсітэт (англ.: University of Miami) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Карал-Гейблс у штаце Фларыда, ЗША.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт прапануе 148 бакалаўрскіх, 148 магістарскіх і 67 доктарскіх праграм навучання. З амаль 20 тысячамі выкладчыкаў і супрацоўнікаў станам на 2023 год універсітэт з’яўляецца другім па велічыні працадаўцам у акрузе Маямі-Дэйд. Галоўны кампус універсітэта ў Карал-Гейблс займае плошчу каля 1 км², мае больш за 530 000 м² памяшканняў і знаходзіцца за 11 км на поўдзень ад цэнтра горада Маямі, дзявятага па велічыні мегаполіса ў ЗША. Выкладчыцкі склад універсітэта ўключае шэраг вядомых навукоўцаў практычна па ўсіх дысцыплінах, у тым ліку чатырох лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Ён класіфікуецца доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю і з’яўляецца сябрам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў.

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж інжынерыі
  • Школа архітэктуры
  • Школа бізнесу
  • Школа камунікацый
  • Школа адукацыі і развіцця чалавека
  • Школа права
  • Школа навук аб моры, атмасферы і Зямлі
  • Школа медыцыны
  • Школа музыкі
  • Школа медсястрынства і здароўя
  • Школа магістратуры і аспірантуры