Перайсці да зместу

Мастыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Мастыкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 75 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225217
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208868019
Мастыкі на карце Беларусі ±
Мастыкі (Беларусь)
Мастыкі
Мастыкі (Брэсцкая вобласць)
Мастыкі

Масты́кі[1] (трансліт.: Mastyki, руск.: Мостыки) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Стрыгінскага сельсавета. Размешчана за 25 км ад Бярозы, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Паводле перапісу 1897 года вёска ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з лютага 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. З 1921 года — у складзе Польшчы. У 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, 38 будынкаў.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Высокаўскім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 7 жыхароў. З 1954 года ў Перасудавіцкім сельсавеце1977 Высокаўскі). 27 лістапада 1962 года вёскі Мастакі і Алісец1940 — 23 гаспадаркі, 140 жыхароў, у 1959 — 11 гаспадарак, 52 жыхары) аб'яднаны ў адзіную Мастакі.

З 26 лютага 2002 года вёска ў складзе Стрыгінскага сельсавета.

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, з двухбаковай няшчыльнай забудовай, арыентаван��й з захаду на паўднёвы ўсход, да якой у заходняй частцы прымыкае больш кароткая вуліца, арыентаваная з поўдня на паўночны ўсход, а таксама з адасобленых участкаў забудовы.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)