Перайсці да зместу

Маскоўская кальцавая аўтамабільная дарога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МКАД на карце Масквы

Маскоўская кальцавая аўтамабільная дарога (МКАД) — аўтамабільная траса ў Маскве, кальцавая аўтамабільная дарога, якая праходзіла першапачаткова цалкам па адміністрацыйнай мяжы горада. Часткова (ад Абрамцава да Яраслаўскай шашы) пралягае ў нацыянальным парку «Ласіны востраў».

Пабудавана ў 1960—1962 гадах, ў 1990-х гадах рэканструявана. У 2011 годзе маскоўскія ўлады заявілі пра падрыхтоўку чарговай поўнай рэканструкцыі МКАД[1]. Плануецца перарабіць транспартныя развязкі, пабудаваць дублёры МКАД (у тым ліку на месцы наземных ліній электраперадач��), узвесці побач з кальцавой дарогай транспартна-перасадачныя вузлы[1].

МКАД на ўсім працягу не мае аднаўзроўневых скрыжаванняў з іншымі транспартнымі шляхамі, рух ажыццяўляецца па пяці палосах у кожным кірунку. Прапускная здольнасць (па стане на 2011 год) — 9 тыс. аўтамабіляў у гадзіну, дазволеная хуткасць руху — 100 км/г[2][3].

Зноскі

  1. а б Московские власти готовятся к полной реконструкции МКАД(недаступная спасылка). // gazeta.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2011. Праверана 2011-4-5.
  2. Евгений Шипилов.. МКАД попал под разгрузку(недаступная спасылка). // gazeta.ru. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012. Праверана 2011-4-6.
  3. Пункт 3 Распараджэнні Мэра Масквы ад 29 кастрычніка 1999 г. N 1218-РМ Архівавана 22 кастрычніка 2015.

спасылка на KML  Маскоўская кальцавая аўтамабільная дарога (МКАД) Google Maps  KMZ (выява метак KMZ для Google Earth)