Перайсці да зместу

Марыя Дарота дэ Кастэлян Радзівіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Дарота дэ Кастэлян Радзівіл
Marie Dorothée Élisabeth de Castellane
May d'hounour que d'hounours (plus d'honneur que d'honneurs)
May d'hounour que d'hounours (plus d'honneur que d'honneurs)
Нараджэнне 19 лютага 1840(1840-02-19)[1][2][…]
Смерць 10 ліпеня 1915(1915-07-10)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца пахавання
Род Кастэлян[d]
Бацька Анры дэ Кастэлян[d]
Маці Жазэфіна-Паўліна дэ Талейран-Перыгор[d]
Муж Антоні Вільгельм Радзівіл[3][4]
Дзеці Станіслаў Вільгельм Радзівіл, Ежы Фрыдэрык Радзівіл[d], Альжбета Мацільда з Радзівілаў і Алена Аўгуста з Радзівілаў[5]
Веравызнанне каталічка
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Дарота Элі��абет дэ Кастэлян Радзівіл 19 лютага 1840, замак Ракшот, Францыя ― 10 чэрвеня 1915, Кленіца (Сілезія) ― княгіня, жонка прадстаўніка нямецкай галіны Радзівілаў ― князя Антонія Вільгельма Радзівіла.

Са старадаўняга французскага арыстакратычнага роду. Бацькі: маркіз Энрыка дэ Кастэлян (1814—1847) і Паўліна дэ Талейран-Перыгор (1820—1890). Дзяцінства правяла ў радавым замку, затым жыла ў Парыжы, пасля шлюбу пераехала ў Берлін[6].

3 кастрычніка 1857 года па радзе сваёй бабулі Дароты фон Бірон, герцагіні дэ Дзіна ў 17 гадоў выйшла замуж за генерала прускай артылерыі (1889), з 1885 года ад’ютанта германскага імператара Вільгельма I, 14-га Нясвіжскага ардыната князя Антонія Вільгельма Радзівіла (1833—1904)[7].

Чацвёра дзяцей[8]. Дочкі Альжбета Мацільда Патоцкая (1861—1950), Алена Аўгуста Патоцкая (1874—1958) — выйшлі замуж за братоў, Рамана (1851—1915) і Юзафа (1862—1922) Патоцкіх. Першы сын ― князь Ежы Фрыдэрык Радзівіл (1860—1914), 15-ы ардынат Нясвіжскі і 12-ы ардынат Клецкі[9]. Малодшы сын ― Станіслаў Вільгельм Радзівіл (1880―1920), ардынат Давыд-Гарадокскі, ад’ютант Юзафа Пілсудскага[10].

Марыя Дарота Радзівіл атрымала ў спадчыну ад бабкі маёнтак Кленіцы (Кляйніц) блізу Зялёнай Гуры, дзе пасля смерці мужа жыла пастаянна. Там яна падрыхтавала да выдання дзённікі бабулі, вядомай палюбоўніцы Талейрана ― у 14 сшытках «Chroniques de 1831 à 1862», надрукаваныя в 1909―1911[11].

У кнізе Ч. Дэ Мікеліса «Пратаколы сіёнскіх мудрацоў» прыводзяцца лісты Марыі 1889 года да італьянскага аташэ ў Германіі генерала дэ Робілана (Carlo Felice Nicolis, comte de Robilant), але аўтарам лістоў памылкова названая вядомая авантурніца Лізавета Радзівіл[12]. Гэтыя лісты Марыі былі апублікаваныя ў Італіі ў 1933 годзе ― «Lettres de la princesse Radziwill au général de Robilant», 1889—1914. Bologna, 1933—1934.

Успаміны Марыі Дароты «Souvenirs de la princesse Radziwill (née Castellane) 1840—1873. Une Française à la cour de Prusse» выйшлі ў 1931 годзе.

Памерла ў Кленіцах, пахавана ў радавым склепе Радзівілаў у Нясвіжы.

Партрэт Марыі Дароты Елізаветы Радзівіл з дэ Кастэлянаў. Вільям Папэ, 1897. Нацыянальны музей у Варшаве
Экслібрыс княгіні Марыі Дароты Радзівіл

Да прыезду новай гаспадыні, нясвіжскі парк быў у даволі запушчаным стане, і Марыя прынялася яго акультурваць, задаўшыся мэтай стварыць ландшафтны паркавы ансамбль па тыпу французскіх, якія падобны натуральнаму лесу.

Яна піша ва ўспамінах: «… Цяжка ўявіць сабе больш высакароднае жыллё. Замак быў велізарных памераў і больш быў падобны да крэпасці … Нарэшце да трох гадзін дня, наш экіпаж праехаў па доўгай дамбе, якая аддзяляе ад замка маленькае мястэчка, і цераз мост (калісьці ён быў падвесным), па галерэі і мы заехалі ў велічны двор гэтай феадальнай мясціны. Да чаго ж прыгожымі былі яго рысы, нягледзячы на сляды разбурэнняў і варварскага стаўлення, ахвярай якога стаў гэты старажытны скарб!.. Замак быў незаселены, дах прадзіравіўся ў многіх месцах, абарваны жолабы і вадасцёкавыя тр��бы, усё зацякло вадой, многія столі абваліліся, іншыя ледзь трымаліся, двор быў перакапаны, усё было неверагодна брудным, але нягледзячы на ўсё гэта, я бачыла, што замак можна аднавіць, калі ўзяцца за яго…»

Ля ўваходу ў парк валун, на якім выбіта: «У знак прызнання за шматгадовую працу па ўпрыгожванні замка Марыі дэ Кастэлян, княгіні Радзівіл камень гэты паставіў ў 1903 годзе яе ўдзячны муж князь Антоній Радзівіл, XIV ардынат Нясвіжскі». Непадалёк камень паменш з надпісам: «Прысады пасадзіла Марыя дэ Кастэлян, княгіня Радзівіл, выкарыстоўваючы саджанцы, выгадаваныя з насення, прывезенага з саду Берлінскага палаца князёў Радзівілаў».

Марыя дзеля працы ў Нясвіжы і Радзівілімонтах запрасіла вядомых у той час садоўнікаў: Андрэя Пастэрэмчыка, бацьку і сына Стоцкіх, Антонія Глінскага. У 1963 годзе парку далі статус помніка рэспубліканскага значэння[13].

Партрэт сясцёр Альжбеты і Алены Радзівіл, якіх раней памылкова ідэнтыфікавалі як Марыю Магдалену з дачкой Людвікай  (польск.)[14]

Пакоі замка былі прыведзены ў парадак. У адной з залаў з’явілася карцінная галерэя. З маёнтка Веркі перавезены архіў Радзівілаў, выпісаныя архіварыусы для яго сістэматызацыі. Па патрабаванні Марыі яе муж выкупіў бібліятэкі, якія некалі належалі Радзівілам. Марыя дакупіла яшчэ каля 15 тысяч кніг на французскай і нямецкай мовах. Жыццё ў замку ажывілася, пачалі збірацца госці, у Нясвіжы ўладкоўваліся «паляўнічыя сезоны» з удзелам вышэйшага шляхестства[15].

  1. а б Lundy D. R. Marie Dorothee de Castellane // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Marie De Castellane // GeneaStar
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  5. Lundy D. R. The Peerage
  6. RADZIWIŁŁOWA Maria Dorota (1840-1915) ordynatowa nieświecka. Polski Słownik Biograficzny t. 30 s. 409.
  7. Радзівіл Антоні Вільгельм //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 53.
  8. Antoni Fryderyk Wilhelm ks. Radziwiłł na Nieświeżu h. Trąby. Marek Jerzy Minakowski. Genealogia Potomków Sejmu Wielkiego.
  9. Jurgis Frydrichas Radvila // Lietuviškoji tarybinė enciklopedija. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. — Т. IX. — С. 306.
  10. Stanislovas Vilhelmas Radvila // Lietuviškoji tarybinė enciklopedija. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. — Т. IX. — С. 306.
  11. Françoise de Bernardy. Le Dernier Amour de Talleyrand: la Duchesse de Dino (1793—1862). — Perrin, 1965.
  12. Де Микелис Ч. Протоколы сионских мудрецов. — Мн.-М.: Ковчег, 2006. — С. 50-51. — 526 с.
  13. Федорук А. Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. — Мн.: Ураджай, 1989. — С. 100,201, 234. — 247 с.
  14. Адам Мальдис. Тайна портрета княгини-«холопоманки»(недаступная спасылка) // «Советская Белоруссия» № 242 (23884), 20.12.2011.}}
  15. Верамейчык А. Е. Марыя Дарота дэ Кастэлян // Таленавітыя жанчыны Беларусі ў культурнай, навуковай і мастацкай прасторы свету: зб. матэрыялаў Міжнар. навук.-практ. канф.. — Мазырь: Мазыр. дзярж. пед. ун-т, 2007. — С. 46-50.
  • Гаршкавоз В. Д. Основы могущества Радзивиллов XVI—XVIII веков и конец славы семьи на рубеже столетий // Матэрыялы навуковай канферэнцыі на тэму «Помнікі мастацкай культуры Беларусі: гісторыя і сучаснасць», 13 мая 2000 г. : V фестываль камернай музыкі «Музы Нясвіжа» / М-ва культуры Рэсп. Беларусь [і інш.]. — [Б. м., 2000]. — С. 75-79.
  • Веремейчик А. Е. Мария де Кастелян Радзивилл // Фокус, 2007, № 1. — С. 15-19.
  • Багадзяж М. Натхняльніца жыцця // Алеся, 1995, № 9.
  • Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы. ― Мн.: Беларусь, 2007.
  • Petra Wilhelmy. Der Berliner Salon im 19. Jahrhundert. ― Walter de Gruyter, Berlin u.a. 1989. С. 975 ISBN 978-3110118919