Марыям Давыдаўна Алейнік
Марыям Давыдаўна Алейнік | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лістапада 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 красавіка 1999 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эпідэміёлаг, урач |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Марыям Давыдаўна Алейнік (руск.: Алейник Мариам Давыдовна; 23 лістапада 1921, Рэчыца, Гомельская вобласць — 8 красавіка 1999, Ніжні Ноўгарад) — савецкі эпідэміёлаг. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі РФ (1995).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Карчэўская Мірыям Давыдаўна нарадзілася ў сям’і зубнога лекара Давыда Абрамавіча Карчэўскага. У 1932 годзе з бацькамі пераяжджае ў Ніжні Ноўгарад. З 1938 па 1942 год вучылася ў Горкаўскім медыцынскім інстытуце. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1953 — малодшы навуковы супрацоўнік эпідэміялагічнага аддзела Горкаўскага навукова-даследчага інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. З 1953 году — загадчыца эпідэміялагічным адделам Горкаўскага навукова-даследчага інстытута гігіены і эпідэміялогіі. З 1961 загадчыца лабараторыі эпідэміялагічнага гепатыту. З 1969 па 1975 кіравала лабараторыяй агульнай эпідэміялогіі Горкаўскага НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.