Перайсці да зместу

Марына Юльянаўна Шода

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марына Юльянаўна Шода
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1973
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марына Юльянаўна Шода (нар. 1973, Пружаны, Брэсцкая вобласць) — беларуская перакладчыца, выкладчыца БДУ, кандыдат філалагічных навук[1].

Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1995), аспірантуру БДУ па спецыяльнасці «замежная літаратура». Выкладае міфалогію, беларускую і сусветную літаратуру, семіётыку культуры, гісторыю культуры на факультэце сацыякультурных камунікацый.

Жонка Андрэя Хадановіча, мае дачку Алену.

У 2000—2005 гадах удзельнічала ў міжнароднай школе перакладчыкаў Translatorium.

Перакладае з польскай і ўкраінскай. Пераклала паасобныя творы Я. Івашкевіча, С. Мрожака, К. І. Галчынскага, П. Гюле, Е. Пільха, В. Такарчук, Ю. Андруховіча, Ч. Мілаша, Я. Корчака, Н. Гузеевай, М. Андрасюка.

  • Konstanty Ildefons Gałczyński. Młynek do kawy / К. І. Галчыньскі. Кававы млынок // К. І. Галчыньскі. Сёмае неба. — Мінск : Логвінаў, 2006.
  • Jarosław Iwaszkiewicz. Matka Joanna od Aniołów / Яраслаў Івашкевіч. Маці Яна ад Анёлаў // Панны з Вілька: аповесці і апавяданні. — Мінск : Выдавец З. Колас, 2006.[2]
  • Paweł Huelle. Mercedes-Benz. Winniczki, kałuże, deszcz. Przeprowadzka. «In Dublin’s fair city». Cud. / Павел Гюле. Мэрсэдэс-Бэнц: Раман. Апавяданьні. — Мінск : Логвінаў, 2007.
  • Ołga Tokarczuk. Profesor Andrews w Warszawie / Вольга Такарчук. Прафэсар Эндрус у Варшаве // Дваццаць польскіх апавяданьняў. — Мінск : Логвінаў, 2007.
  • Sławomir Mrożek. Opowiadania: Słoń, Lew, Łabędź, Tło epoki, Ostatni husarz, Poezja etc. / Славамір Мрожак. Дом на мяжы: Выбраныя творы. — Мінск : Радыёла-Плюс, 2008.
  • Zbigniew Herbert. Cena sztuki. Tulipanów gorzki pach. Martwa natura z wędzidłem / Зьбігнеў Гэрбэрт. Спроба апісаньня…: Выбраная эсэістыка. — Мн.: Логвінаў, 2009.
  • Czesław Miłosz. Narodowośći / Чэслаў Мілаш. Нацыі // Księga Wielkiego Księstwa Litewskiego. — Sejny: Ośrodek «Pogranicze — sztuk, kultur, narodów», 2009.
  • Olga Tokarczuk. Prawiek i inne czasy / Вольга Такарчук. Правек ды іншыя часы. — Мн.: Логвінаў, 2010.
  • Czesław Miłosz. Rodzinna Europa / Чэслаў Мілаш. Родная Еўропа // Мілаш Ч. Збор твораў у 4 т. — Т. 2. — Мінск: Логвінаў, 2011.
  • Janusz Korczak. Kajtuś czarodziej / Януш Корчак. Кайтусь-чарадзей. — Мінск: Логвінаў, 2012.
  • Andrzej Franaszek. Milosz. Biografia / Анджэй Франашэк. Мілаш: біяграфія. — Мінск: Логвінаў, 2014 (у супрацоўніцтве з М. Казлоўскай і М. Пушкінай.)
  • Paweł Huelle. Weizer Dawidek / Павел Гюле. Вайзэр Давідзік. — Мінск: Логвінаў, 2014.
  • Tadeusz Dołenga-Mostowicz. Znachor / Тадэвуш Далэнга-Мастовіч. Знахар. — Мінск: Логвінаў, 2016 (у супрацоўніцтве з М. Казлоўскай, М. Пушкінай і Г. Янкутай).
  • Florian Czarnyszewicz. Nadberezyńcy / Фларыян Чарнышэвіч. Надбярэзінцы. — Мінск: Янушкевіч, 2017 (у супрацоўніцтве з А. Пятровіч, К. Маціеўскай, Г. Янкутай).
  • A. Burzyńska, M. P. Markowski. Teorie Literatury XX st. // А. Бужыньска, М. П. Маркоўскі. Тэорыі літаратуры XX ст. — Мінск: Медысонт, 2017 (У супрацоўніцтве з Т.Нядбаевай, М. Пушкінай, С. Рогач).
  • Olga Tokarczuk. Prowadź swój pług przez kości umarłych / Вольга Такарчук. Вядзі свой плуг праз косткі памерлых. — Мінск: Логвінаў, 2017.
  • Andrzej Maleszka. Magiczne drzewo. Czerwone krzesło / Анджэй Малешка. Магічнае дрэва. Чырвонае крэсла. — Мінск: Янушкевіч, 2019.
  • Antoni Libera. Madam / Антоні Лібера. Мадам. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2019.
  • Andrzej Marek Grabowski. Ambroży Pierożek — przyjaciel smoków / Анджей Марэк Грабоўскі. Галляш Бяляшык, сябра цмокаў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2020.
  • Józef Franciszek Fert. Życie Cypriana Norwida. Pamiątka dwusetnej rocznicy urodzin Poety / Юзаф Францішак Фэрт. Жыццё Цыпрыяна Норвіда Да двухсотгоддзя з дня нараджэння Паэта. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2021.
  • Юрій Андруховіч. Рэкрэацыі (раман). Эсэ. // Юрый Андруховіч. Уводзіны ў геаграфію. Мн.: Логвінаў, 2006.
  • Лаўрэат прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» (2015) у намінацыі «Проза» за пераклад раману Паўла Гюле «Вайзэр Давідзік».

Асноўныя публікацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Шода М. Ю. /Міф як метад даследавання элементаў / М. Ю. Шода // Гуманитарные технологии в образовании и социосфере : сб. науч. ст. / редкол.: О. И. Уланович (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Изд. центр БГУ, 2016. — с.254-259
  • Шода, М. Ю. «Кароль Мацюсь і яго прыгоды ў расейскіх і беларускіх перакладах» / М. Ю. Шода // ПрайдзіСвет. Інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры [Электронны рэсурс] — 2014. — № 15.
  • Шода, М. Ю. Януш Корчак «Кароль Мацюсь Першы»: праблемы перастварэння і адаптацыі / Шода М. Ю. Матэрыялы XI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай: да 900-годдзя Кірыла Тураўскага і 200-годдзя Тараса Шаўчэнкі». — Минск, 2013.
  • Шода, М. Ю. Мифология древнего мира: учебное пособие для студентов специальности 1-21 04 01 «Культурология» / М. Ю. Шода. — Минск, 2007.
  • Шода, М. Ю. Яшчэ адзін міф: аналіз цыклу вершаў пра Крука Тэда Х’юза / Шода, М. Ю. Материалы конференции "VII Международной научной конференции «Славянские литературы в контексте мировой». — Минск, 2005.
  • Шода, М. Ю. Миф и мифотворчество в поэтике У. Б. Йейтса / Шода, М. Ю. Литература в контексте культуры: типология, взаимосвязи, проблемы преподавания. Кафедральный сборник научных и научно-методических статей. Кафедра культурологии. — Минск, 2005.

Зноскі