Марына Сяргееўна Вязоўская
Марына Сяргееўна Вязоўская | |
---|---|
укр.: Марина Сергіївна Вязо́вська | |
Дата нараджэння | 2 снежня 1984[1][2] (40 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Daniel Yevtushinsky[d][4] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | матэматыка і тэорыя лікаў[5] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат фізіка-матэматычных навук (май 2010) і доктар прыродазнаўчых навук[d][6] (2013) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Дон Цагір[d] і Werner Müller[d] |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Салема[d] (2016) Філдсаўская прэмія (2022) прэмія SASTRA Ramanujan[d] (2017) прэмія Рут Сатэр[d] (2019) прэмія Ферма (2019) 100 жанчын (2022) |
Сайт | people.epfl.ch/ma… (фр.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марына Сяргееўна Вязоўская (укр.: Мари́на Сергі́ївна В'язо́вська; нар. 2 снежня 1984, Кіеў, УССР) — украінскі матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (Інстытут матэматыкі НАН Украіны, 2010), Dr. rer. nat.[к. 1](Бонскі ўніверсітэт, 2013). З’яўляецца аўтарам рашэння задачы аб ўпакоўцы шароў у васьмімернай прасторы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Расла ў Кіеве, вучылася ў Кіеўскім прыродазнаўча-навуковым ліцэі № 145, прымала ўдзел у алімпіядах па матэматыцы. Вучылася на механіка-матэматычным факультэце Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі[7]. Кожны год займала прызавыя месцы на Міжнароднай студэнцкай алімпіядзе па матэматыцы у 2002—2005 гадах, заваяваўшы першыя прызы ў 2002 і 2005 гадах[8]. Пасля гэтага працягнула навучанне ў Германіі і атрымала ступень магістра ў Кайзерслаўтэрне[7] у 2007 годзе.
У маі 2010 года абараніла кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце матэматыкі НАН Украіны на тэму «Няроўнасці для паліномаў і рацыянальных функцый і квадратурныя формулы на сферы». У 2013 годзе атрымала доктарскую ступень (Dr. rer. nat. ) ў Бонскім універсітэце. Яе доктарская дысертацыя «Мадулярныя функцыі і спецыяльныя цыклы» (англ.: Modular Functions and Special Cycles) напісана пад кіраўніцтвам Дона Цагіра і звязаная з аналітычнай тэорыяй лікаў.
Служыла постдоктарскім даследчыкам у Берлінскай матэматычнай школе і Берлінскім універсітэце імя Гумбальта[9].
У цяперашні час — ардынарны прафесар у Федэральнай політэхнічнай школе Лазаны, Швейцарыя.
Задача аб ўпакоўцы шароў
[правіць | правіць зыходнік]У 2016 годзе Вязоўская вырашыла задачу аб ўпакоўцы шароў ў васьмімернай прасторы і, у суаўтарстве, — у 24-мернай. Раней задача ўпакоўкі шароў была вырашана толькі для прастор з трыма і менш вымярэннямі, а рашэнне трохмернага выпадку (гіпотэзы Кеплера) было выкладзена на 300 старонках тэксту з выкарыстаннем 50 000 радкоў праграмнага кода. Разам з тым, рашэнне Вязоўскай васьмімернага выпадку займае ўсяго 23 старонкі і з’яўляецца «ашаламляльна простым»[9]. На даследаванне гэтай задачы Вязоўскую натхніў Кіеўскі матэматык Андрэй Бандарэнка. Над рашэннем яна працавала два гады ў Берліне. За рашэнне задачы ўпакоўкі шароў Марыне Вязоўскай ў 2016 годзе прысуджана прэстыжная прэмія Салема[10].
Абраныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Andriy Bondarenko, Danylo Radchenko, Maryna Viazovska. Optimal asymptotic bounds for spherical designs // Annals of Mathematics. Second Series. — 2013. — Vol. 178. — № 2. — P. 443–452. — DOI:10.4007/annals.2013.178.2.2 — arΧiv:1009.4407
- Maryna Viazovska. The sphere packing problem in dimension 8. — 2016. — arΧiv:1603.04246
- Henry Cohn, Abhinav Kumar, Stephen D. Miller, Danylo Radchenko, Maryna Viazovska. The sphere packing problem in dimension 24. — 2016. — arΧiv:1603.06518
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Муж — фізік. Ёсць сын[11].
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Міжнародная прэмія імя Р. Салема (2016)
- Прэмія матэматычнага інстытута Клэя (2017)
- Прэмія SASTRA Рамануджан (2017)
- Новыя гарызонты матэматыкі (2018)[12]
- Прэмія Ферма (2019)
- Прэмія Рут Літл Сатэр (2019)
- Філдсаўская прэмія (2022)
- Ордэн «За заслугі» I ступені (2022)
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Doktor der Naturwissenschaften (Dr. rer. nat., бел. доктар прыродазнаўчых навук) з��яўляецца навуковай ступенню ў Германіі, якая прызнаецца эквівалентнай беларускаму званню кандыдат навук.
Зноскі
- ↑ Українка Марина Вязовська - друга жінка, яка отримала найпрестижнішу математичну нагороду // BBC News Online — 2022. Праверана 13 ліпеня 2022.
- ↑ An EPFL mathematician is awarded a Fields Medal // Федэральная політэхнічная школа Лазаны — 2022. Праверана 14 ліпеня 2022.
- ↑ https://www.heidi.news/sciences/en-quoi-consistent-les-travaux-de-maryna-viazovska-primee-par-le-prix-latsis Праверана 23 верасня 2020.
- ↑ In Times of Scarcity, War and Peace, a Ukrainian Finds the Magic in Math — 2022.
- ↑ https://scholar.google.com/citations?hl=ru&user=KntSJpQAAAAJ&view_op=list_works
- ↑ https://day.kyiv.ua/uk/article/cuspilstvo/nayprostisha-nauka
- ↑ а б Анна Синящик. Упакуй шары. Как украинский математик Марина Вязовская вырвалась из трёхмерного гетто(руск.) // Фокус: журнал. — 2016. — 4 апреля
- ↑ Официальные результаты Международной студенческой олимпиады по математике: 2002, 2003, 2004, 2005 (англ.).
- ↑ а б Erica Klarreich. Sphere Packing Solved in Higher Dimensions(англ.) // Quanta: Magazine. — 2016. — 30 March
- ↑ Henry Cohn, A Conceptual Breakthrough in Sphere Packing, Notices of the American Mathematical Society, 64(2), 2017, pp. 102—115. (англ.)
- ↑ Олеся Яремчук. Марина В'язовська(укр.) // TheUkrainians. — 03.11.2016.
- ↑ Breakthrough Prize — Breakthrough Prize — «The Oscars Of Science» — Celebrates Top Achievements In Physics, Life Sciences & Mathematics, Awards $22 Million In Prizes…
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 2 снежня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
- Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
- Дактары прыродазнаўчых навук
- Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Члены Леапальдзіны
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 1 ступені
- Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Геометры
- Матэматыкі ў тэорыі лікаў
- Матэматыкі Украіны
- Жанчыны-матэматыкі