Марцін Мікалаевіч Гарцінг
Гарцінг Марцін Мікалаевіч | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1785 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 жніўня 1824 |
Месца смерці | |
Дзеці | Мікалай Мартынавіч Гарцінг[d] |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Званне | Генерал-маёр |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Марцін (Мартын) Мікалаевіч Гарцінг (1785, Рэспубліка Злучаных правінцый — 1824, Магілёў) — расійскі генерал, удзельнік вайны 1812 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1803 годзе з лейтэнантаў галандскай арміі прыняты на расійскую службу ў чыне падпаручніка.
У пачатку 1812 года быў кватэрмайстарам 17-й пяхотнай дывізіі, затым быў прызначаны обер-кватэрмайстрам 3-га пяхотнага корпуса і ўдзельнічаў ва ўсіх бітвах 1-й Заходняй арміі. У Барадзінскай бітве быў паранены ў нагу, але застаўся ў страі.
З 1813 года быў пры Галоўнай кватэры 1-й арміі. Удзельнічаў у бітвах пад Люцэнам, Баўцэнам, Дрэздэнам і Кульмом, дзе быў цяжка кантужаны. У «Бітве народаў» Гарцінг быў паранены ў левую руку, але застаўся ў страі. У 1814 годзе ўдзельнічаў у бітвах пад Брыенам, Ла-Рацьерам, Арсі-сюр-Обам і пры ўзяцці Парыжа.
Удзельнічаў у паходзе ў Францыю ў 1815 годзе.
30 жніўня 1815 года быў узведзены ў генерал-маёры і прызначаны генерал-кватэрмайстарам 1-й арміі.
На гэтай пасадзе служыў да смерці ад наступстваў кантузіі, атрыманай пад Кульмам.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 17 верасня 1814 года ўзнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-й ступені (№ 2975 паводле спісу Грыгаровіча — Сцяпанава)
за адрозненні ў бітвах з французамі. |
- Таксама ўзнагароджаны іншымі ордэнамі Расійскай імперыі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Словарь русских генералов, участников боевых действий против армии Наполеона Бонапарта в 1812—1815 гг. // Российский архив. История Отечества в свидетельствах и документах XVIII—XX вв. : Сборник. — М.: студия «ТРИТЭ» Н. Михалкова, 1996. — Т. VII. — С. 353. — ISSN 0869-20011. (Комм. А. А. Подмазо)
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў 1785 годзе
- Памерлі 13 жніўня
- Памерлі ў 1824 годзе
- Памерлі ў Магілёве
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
- Асобы
- Нарадзіліся ў Нідэрландах
- Расійскія камандзіры Напалеонаўскіх і Рэвалюцыйных войнаў
- Удзельнікі Барадзінскай бітвы
- Генерал-маёры (Расійская імперыя)