Марская пяхота
Выгляд
Марская пяхота — род сіл ВМФ, прызначаны і спецыяльна падрыхтаваны для вядзення баявых дзеянняў у складзе марскіх дэсантаў і выканання баявых задач у прыморскіх (часам прырэчных) раёнах. Ёсць ва ўзброеных сілах многіх марскіх дзяржаў.
Сучасная марская пяхота мае на ўзбраенні плаваючыя танкі і бронетранспарцёры, уласныя проціпаветраныя і процітанкавыя ўстаноўкі і артылерыю (уся баявая тэхніка самаходная, павышанай праходнасці). Часці марской пяхоты высаджваюцца на бераг з дэсантных караблёў і катараў (у тым ліку на паветранай падушцы) або дэсантуюцца верталётамі карабельнага і берагавога базіравання пры агнявой падтрымцы караблёў і марской авіяцыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).