Марк Аляксандравіч Антонаў
Выгляд
Марк Аляксандравіч Антонаў | |
---|---|
Род дзейнасці | палітычны вязень |
Дата нараджэння | 9 лютага 1995 (29 гадоў) |
Марк Аляксандравіч Антонаў (нар. 9 лютага 1995) — беларускі палітвязень, абвінавачаны пад час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.
Храналогія пераследу
[правіць | правіць зыходнік]Марк Антонаў быў затрыманы 27 лістапада 2020 года ў Брэсце па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Брэсце 10 жніўня. Узяты пад варту, яму прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («Удзел у масавых беспарадках»)[1][2].