Маргарыта Тэрэза Іспанская
Маргарыта Тэрэза Іспанская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Margarita Maria Teresa de Austria | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Элеанора Ганзага | ||||||
Пераемнік | Клаўдзія Фелісіта Аўстрыйская | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 ліпеня 1651[1][2][…] |
||||||
Смерць |
12 сакавіка 1673[1][3] (21 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Габсбургі | ||||||
Бацька | Філіп IV | ||||||
Маці | Марыяна Аўстрыйская[d] | ||||||
Муж | Леапольд I Габсбург[5] | ||||||
Дзеці | Марыя Антонія Аўстрыйская[d], Ёган Леапольд Габсбург[d][6], Фердынанд Венцэль Габсбург[d][6] і Марыя Ганна Габсбург[d][6] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маргарыта Тэрэза Іспанская (ісп.: Margarita Teresa; 12 ліпеня 1651 — 12 сакавіка 1673) — іспанская інфанта з іспанскай галіны Габсбургаў. Першая жонка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда I. Старэйшая сястра Карла II, апошняга прадстаўніка дынастыі Габсбургаў на іспанскім прастоле.
Бацькі
[правіць | правіць зыходнік]Бацькамі Маргарыты былі іспанскі кароль Філіп IV і яго другая жонка Марыяна, сястра імператара Леапольда I. Філіп быў адначасова дзядзькам сваёй жонкі, бацькамі якой былі імператар Фердынанд III і сястра Філіпа Марыя Ганна. У Іспаніі жонку Філіпа звалі Марыянай Аўстрыйскай, яна была амаль на трыццаць гадоў маладзейшай за свайго мужа. Шэсць дзяцей з'явіліся на свет у выніку гэтага шлюбу, толькі двое дасягнулі паўналецця — Маргарыта Тэрэза і спадчыннік прастола Карл II.
Шлюб
[правіць | правіць зыходнік]Маргарыта Тэрэза ажанілася па ўстоянай шлюбнай традыцыі габсбургскай дынастыі, пасля доўгіх перамоў да вялікдня 1666 года за свайго дзядзьку па матчынай і кузена бацькі (стрыечнага дзядзьку) па бацькаўскай лініі імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда I. Але толькі ў снежні 1666 года яна прыбыла разам са сваёй світай у Вену, дзе і адбылася пышная афіцыйная шлюбная цырымонія. Маргарыта звала свайго мужа нават у шлюбе дзядзечка, а ён яе Грэтль.
Яна выйшла за яго ва ўзросце чатырнаццаці гадоў, Леапольду было дваццаць шэсць. Маладая імператрыца была вельмі набожнай і падштурхнула Леапольда да выгнання з Вены яўрэяў, якіх яна лічыла вінаватымі ў сваіх шматлікіх няўдалых родах.
Нягледзячы на розніцу ва ўзросце і непрывабны выгляд Леапольда, па шматлікіх сведчаннях гэта быў шчаслівы шлюб, яны мелі шматлікія агульныя інтарэсы, асабліва ў мастацтве і музыцы. За шэсць гадоў шлюбу Маргарыта нарадзіла шэсць дзяцей, з якіх выжыла толькі адзіная дачка — Марыя Антонія (1669—1692), якая стала жонкай Максіміліяна II. Маргарыта была вельмі кволай і шматлікія цяжарнасці неўзабаве яе вельмі аслабілі. У дадатак да ўсяго ў яе быў валляк — змена шчытападобнай залозы.
Фанабэрыстасць і ганарыстасць яе іспанскай світы выклікала антыіспанскія настроі сярод аўстрыйскага двара. Прыдворныя адкрыта выражалі надзею, што хворая імператрыца неўзабаве памрэ і тым самым дасць магчымасць Леапольду ажаніцца ў другі раз. Гэта невыносная сітуацыя вельмі гняла Маргарыту Тэрэзу і неўзабаве пасля нараджэння шостага дзіцяці яна памерла ва ўзросце 21-га года.
Яе права на іспанскі прастол перайшло да Леапольда. Паколькі Маргарыта Тэрэза, у адрозненне ад сваёй адзінакроўнай сястры Марыі Тэрэзы, якая была замужам за каралём Францыі Людовікам XIV, не пазбавілася пры замужжы права на прастол, гэта дазволіла Леапольду заявіць свае правы на іспанскі прастол падчас Вайны за іспанскую спадчыну.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- Фердынанд Венцэль, эрцгерцаг Аўстрыйскі (1667—1668)
- Марыя Антонія, эрцгерцагіня Аўстрыйская (1669—1692), жонка курфюрста Максіміліяна II Эмануэля
- Ёхан Леапольд, эрцгерцаг Аўстрыйскі (1670)
- Марыя Ганна, эрцгерцагіня Аўстрыйская (1672)
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Імператрыца, карціна іспанскага мастака, 1662/64, Маст.-гіст. музей, Вена
Зноскі
- ↑ а б Margarita María Teresa de Austria // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Margaret Teresa Habsburg, Infanta de España // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Margaretha Marie Therese von Spanien // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 7. — S. 15.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118730991 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маргарыта Тэрэза Іспанская