Перайсці да зместу

Марвары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раджастхані
Саманазва मारवाड़ी
Краіны Індыя, Пакістан
Рэгіёны Раджастхан, Гуджарат, Хар’яна, правінцыя Сінд
Агульная колькасць носьбітаў 22 млн
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Індаіранская надгаліна
Індаарыйская галіна
Цэнтральная група
Раджастхані-марвары
Марвары
Пісьменнасць Дэванагары, махаджані
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 мвр 443
ISO 639-1
ISO 639-2 mwr
ISO 639-3 mwr
Ethnologue mwr
IETF mwr
Вікіпедыя на гэтай мове

Марвары (саманазва: मारवाड़ी) — індаарыйская мова, родная мова народа марвары. Распаўсюджана ў індыйскіх штатах Раджастхан, Гуджарат і Хар’яна, а таксама ў пакістанскай правінцыі Сінд. Колькасць носьбітаў — 22 млн чал.

Марвары часцяком разглядаюць як варыянт мовы раджастхані. Вылучылася ў перыяд сярэднявечча з літаратурнай старажытнай гуджарацкай мовы. Выкарыстоўвалася ў раджастханскай вобласці Марвар прадстаўнікамі гарадскіх гандлёвых і рамесных колаў. У адрозненне ад класічнай мовы раджастхані, запісы рабіліся на махаджані. У наш час запісы робяцца на дэванагары.

Марвары не мае афіцыйнага статусу, не выкладаецца ў навучальных установах, аднак шырока ўжываецца ў вуснай форме. Маюцца літаратурныя творы і фальклорныя запісы на марвары.

Стандартным марвары лічыцца джадхпурскі дыялект. Акрамя таго, вылучаюць яшчэ 3 рэгіянальныя дыялекты.