Перайсці да зместу

Малога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малога
руск. Моло́га
Малога ў пасёлку Старарэчча Усцюжанскага раёна Валагодскай вобласці
Малога ў пасёлку Старарэчча Усцюжанскага раёна Валагодскай вобласці
Характарыстыка
Даўжыня 456 км
Басейн 29 700 км²
Расход вады 172 м³/с (за 58 км ад вусця)
Вадацёк
Выток Цвярская вобласць
 • Месцазнаходжанне балота на захад вёскі Ключавая
 • Каардынаты 57°38′00,80″ пн. ш. 36°03′07,40″ у. д.HGЯO
Вусце Рыбінскае вадасховішча (рака Волга)
 • Месцазнаходжанне горад Весьягонск
 • Каардынаты 58°49′06″ пн. ш. 37°11′34″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Волга → Каспійскае мора

Краіна
Рэгіёны Цвярская вобласць, Наўгародская вобласць, Валагодская вобласць
Код у ДВР 08010200112110000005248
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мало́га (руск.: Моло́га[1]) — рака ў Цвярской, Наўгародскай і Валагодскай абласцях Расіі, упадае ў Весьегонскі плёс Рыбінскага вадасховішча на Волзе (злева).

Даўжыня ракі 456 км (да стварэння Рыбінскага вадасховішча — 607 км), плошча вадазбору 29,7 тыс.км². Сярэдні расход вады 172[1] м³/с. Каля горада Усцюжна расход вады складае 131 м³/с, сярэдні аб’ём сцёку — 4,134, у вусці — 237 м³/с (аб’ём сцёку 7,48 км³/год)[2]. Выток ракі знаходзіцца непадалёк ад вёскі Ключавая (Цвярская вобласць). Працякае па Малога-Шэкснінскай нізіне. Упадае ў Рыбінскае вадасховішча на рацэ Волга. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку снежня, вызваляецца ад лёду ў красавіку — пачатку мая. У басейне ракі вялікая колькасць азёр.

Буйныя прытокі — Рывіца, Воўчына, Кеза, Сарагожа, Кірва, Кабожа, Чагадашча (левыя); Астрэчына, Осень, Ратыня (правыя).

На рацэ гарады Бежацк, Усцюжна, Пястова.

Зноскі

  1. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 287. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. Алексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Молога // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 287. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)