Мак-Клінтак
Выгляд
Праліў Мак-Клінтак | |
---|---|
англ. McClintock Channel | |
Характарыстыкі | |
Шырыня | 105-209 км |
Даўжыня | 274 км |
Найбольшая глыбіня | 300 м |
Размяшчэнне | |
72° пн. ш. 102° з. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Вайкаўнт-Мелвіл |
Раздзяляе | Востраў Вікторыя Востраў Прынца Уэльскага |
Краіна | |
Мак-Клінтак (англ.: McClintock Channel) — праліў, які адлучае востраў Вікторыя ад вострава Прынца Уэльскага ў Канадскім Арктычным архіпелагу.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Праліў Мак-Клінтак размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Канады. Берагі праліва цалкам знаходзяцца на тэрыторыі Нунавута. Праліў Мак-Клінтак злучае праліў Вайкаўнт-Мелвіл, размешчаны на поўначы з пралівам Вікторыя на поўдні і залівам Ларсен на паўднёвым усходзе, таксама на паўднёвым усходзе праліў Мак-Клінтак злучаецца з пралівам Франклін. Шырыня праліва вагаецца ад 105 да 209 км, даўжыня праліва роўная 274 км[1]. Глыбіня праліва да 300 м на поўначы і да 120 м на поўдні[2].
Праліў названы ў гонар вядомага палярнага даследчыка, англійскага адмірала Фрэнсіса Леапольда Клінтака[3].
Зноскі
- ↑ Geocities.com McClintock Channel
- ↑ Вялікая савецкая энцыклапедыя Мак-Клінтак (праліў)(недаступная спасылка)
- ↑ Encyclopedia Canadiana. Toronto-Ottawa-Montreal: Grolier of Canada Limited, Volume 6, p.238.