Перайсці да зместу

Макарыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Макарыя — у старажытнагрэчаскай міфалогіі [1] адна з Гераклідаў, старэйшая дачка Геракла і Дэяніры, ці, паводле Суды, дачка Аіда і Персефоны, багіня блажэннай смерці.[2] Прынесла сябе ў ахвяру Персефоне перад бітвай Гераклідаў з Эўфрысфеем [3]. У памяць пра Макарыю названа крыніца каля Марафона [4]. Дзеючая асоба трагедыі Еўрыпіда «Геракліды» (хоць яе імя ў п'есе не згадана).

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.91
  2. Makaria Архівавана 24 верасня 2015. //Суды
  3. Еўрыпід. Геракліды 490
  4. Страбон. Геаграфія VIII 6, 19; Паўсаній. Апісанне Элады I 32, 6