Перайсці да зместу

Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магілёўскі раённы вы��анаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Магілёўскі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт
Штаб-кватэра 212003, Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 63а
Старшыня Алег Іванавіч Чыкіда
Сайт mogilev-rik.gov.by

Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Магілёўскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Магілёва, у будынку па вуліцы Чалюскінцаў, 63а.

  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
  • Упраўленне справамі;
  • Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг;
  • Упраўленне адукацыі;
  • Аддзел спорту і турызму;
  • Юрыдычны аддзел;
  • Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
  • Упраўленне землеўпарадкавання;
  • Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
  • Аддзел культуры;
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
  • Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
  • Фінансавы аддзел;
  • Аддзел унутраных спраў.

Зноскі

  • mogilev-rik.gov.by — афіцыйны сайт Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта