Перайсці да зместу

Ліхаўня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ліхаўня
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
СААТА
3238804091
Ліхаўня на карце Беларусі ±
Ліхаўня (Беларусь)
Ліхаўня
Ліхаўня (Гомельская вобласць)
Ліхаўня

Лі́хаўня[1] (трансліт.: Lichaŭnia, руск.: Лиховня) — былая вёска ў Вербавіцкім сельсавеце Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Размешчана на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

За 17 км на поўдзень ад Нароўлі, 42 км ад чыгуначнай станцыі Ельск (на лініі КалінкавічыОўруч), 197 км ад Гомеля.

Стаяла на рацэ Славечна (прыток ракі Прыпяць).

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтадарозе ДзёрнавічыНароўля.

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як паселішча ў Нараўлянскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1879 годзе пазначана як паселішча ў Цешкаўскім царкоўным прыходзе. У 1890 годзе адкрыта школа граматы. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная пчолка», працавала кузня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала падпольная група (кіраўнік А. Войка). Вызвалена 27 лістапада 1943 года. 24 жыхары загінулі на фронце.

Да 29 кастрычніка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Цешкаўскага сельсавета[2].

У 1986 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Дзёрнавічы».

У сувязі з вельмі высокай забруджанасцю будынкі разбураныя і пахаваныя пад тоўстым пластом зямлі. У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (24 сям’і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы, пераважна ў вёску Васілёўка Светлагорскага раёна.

Да 8 студзеня 1987 года ўваходзіла ў склад Дзёрнавіцкага сельсавета[3].

З 2005 года выключана з дадзен��х па ўліку і рэгістрацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак як фактычна неіснуючая[4].

  • 1897 год: 30 двароў, 190 жыхароў
  • 1908 год: 40 двароў, 249 жыхароў
  • 1959 год: 189 жыхароў
  • 1986 год: 24 двары, 43 жыхары
  • 1986 год: 24 сям’і

Вядомыя ўраджэнцы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 20 января 2005 года № 29 «Об исключении из данных по учёту и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населённых пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов». Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2022. Праверана 22 мая 2022.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В.Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл. 4000 экз. ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0