Лясныя пажары ў Аўстраліі (2019—2020)
Лясныя пажары ў Аўстраліі | |
---|---|
англ.: Australian bushfire season | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Папярэдні ў спісе | 2018–19 Australian bushfire season[d] |
Наступны ў спісе | 2020–21 Australian bushfire season[d] |
Эпоха | 2019-2020 one-year-period[d] |
Колькасць загінулых |
|
Пашкоджана | месца жыхарства[d][2] і будынак[2] |
Знішчана | месца жыхарства[d][2] і будынак[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лясныя пажары ў Аўстраліі 2019—2020 — масавыя пажары ў лясах Аўстраліі, у асноўным на паўднёвым усходзе краіны. Маштаб пажараў значна перавышае сярэдні падчас штогадовага сезона засухі, якая працягваецца са снежня па сакавік, у летні час у Аўстраліі. Пажары працягваюцца ад жніўня 2019 года. Па стане на 23 студзеня 2020 года ў выніку пажараў згарэла каля 6,3 мільёна гектараў лясоў (63 000 квадратных кіламетраў), агнём знішчана больш за 2500 будынкаў (у тым ліку больш за 1300 жылых дамоў) і загінула 27 чалавек[3][4][5][6][7][8]. Лічыцца, што пажары сезону 2019—2020 гадоў сталі ��амымі моцнымі за ўсю гісторыю назіранняў[9]. Па падліках, амаль тры мільярды жывёл пацярпелі ад бягучых пажараў[10][11], у тым ліку звыш за мільярд загінулі[12]. Разам з тым, 23 студзеня 2020 года пацярпеў катастрофу адзін пажарны самалёт, які прымаў удзел у ліквідацыі пажараў, у выніку чаго загінула трое чалавек[12].
У снежні 2019 года ўрад Новага Паўднёвага Уэльса абвясціў надзвычайнае становішча ў штаце ў сувязі з рэкорднай тэмпературай, працяглай засухай і мноствам пажараў, якія бушуюць у рэгіёне[13][14]. Для барацьбы з агнём ўрад мабілізаваў тры тысячы рэзервістаў узброеных сіл. Акрамя прызыву рэзервістаў ўлады ўзялі абавязацельства вылучыць 20 млн аўстралійскіх долараў для арэнды пажарных самалётаў[15]. Таксама ў сувязі з пажарамі ў МНС Аўстраліі пачаўся вялікі прыток добраахвотнікаў. Па дадзеных на студзень 2020 года, звыш 90% пажарных краіны з’яўляюцца валанцёрамі[16].
Галоўнымі прычынамі пажару сталі рэкордныя спякота і засухі, частыя ўдары маланак падчас навальніц у рэгіёне, станоўчы дыполь Індыйскага акіяна , ненаўмысныя і наўмысныя падпалы, а таксама іншыя. Ад верасня 2019 года ад больш за 100 пажараў пакутуюць вялікія тэрыторыі штата Новы Паўднёвы Уэльс, у прыватнасці рэгіёны Паўночнае ўзбярэжжа Новага Паўднёвага Уэльса , Сярэдняе Паўночнае Узбярэжжа , рэгіён Хантэр , горад Хаўкесбары , Валандылі , крайні захад горада Сіднэй, Блакітныя горы, Ілавара , Паўднёвае ўзбярэжжа і іншыя.
Маштаб і інтэнсіўнасць пажараў узмацнілі дыскусію аб змяненні клімату. Хоць шэраг фактараў уплывае на такія з’явы, як пажары, навукоўцы адзначаюць, што дыскусія пра глабальнае пацяпленне ў кантэксце Аўстраліі цалкам апраўданая[17].
Зноскі
- ↑ https://7news.com.au/news/bushfires/australian-bushfires-burn-more-land-than-amazon-and-california-fires-combined-c-632478
- ↑ а б в г https://twitter.com/NSWRFS/status/1221917552319680518
- ↑ Woman dies from bushfire smoke in Canberra after exiting planeAustralian bushfires: Twenty-eight missing in Victorian bushfire zones .
- ↑ "Bushfires live updates: Troops prepare for emergency evacuations by sea".
- ↑ NSW and Victoria fires live: three more deaths confirmed in Australia bushfires and hundreds of homes destroyed – latest updates .
- ↑ More than 720 homes lost in NSW fires as Sydney told to brace for huge losses .
- ↑ Bushfire death toll rises as fires sweep across South Australia and NSW .
- ↑ Australian bushfires burn more land than Amazon and California fires combined .
- ↑ Worst bushfire conditions ever seen: Unprecedented danger is 'a firefighter's nightmare' .
- ↑ "Nearly Half A Billion Animals Feared Dead In Australian Wildfires".
- ↑ "Australia fires: How do we know how many animals have died?".
- ↑ а б В Австралии разбился самолет, тушивший лесные пожары — СБ. Беларусь сегодня, 23 января 2020
- ↑ Australia declares state of emergency as heatwave fans bushfires .
- ↑ "Australia all-time temperature record broken again".
- ↑ Австралия призывает 3000 резервистов для борьбы с лесными пожарами // REGNUM, 4 января 2020
- ↑ https://youtu.ru/Tv_SWyEX4NU(недаступная спасылка)
- ↑ Жахлівыя пажары ў Аўстраліі. Што фэйк, а што праўда
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лясныя пажары ў Аўстраліі (2019—2020)