Любоў Паўлаўна Коўшыкава
Любоў Паўлаўна Коўшыкава | |
---|---|
руск.: Любовь Павловна Ковшикова | |
Дата нараджэння | 13 ліпеня 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 2010 (84 гады) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | ветэрынарыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук (1980) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Любоў Паўлаўна Коўшыкава (руск.: Любовь Павловна Ковшикова; 13 ліпеня 1926 — 19 лістапада 2010[1]) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1980), прафесар (1981).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Чолсма Галіцкага павета Кастрамской губерні РСФСР (сучасны Галіцкі раён Кастрамской вобласці Расіі). У 1945 годзе скончыла Ленінградскі ветэрынарны інстытут і засталася ў аспірантуры на кафедры анатоміі[1]. З 1954 года працавала ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце (сучасная Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны) асістэнтам кафедры анатоміі, з 1961 года — дацэнт. У 1977 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Иннервация и кровоснабжение слюнных желез свиней»[1]. Са снежня 1977 па чэрвень 1993 займала пасаду загадчыка кафедры, у 1993—2006 гадах — прафесара[1].
Пасля выхаду на пенсію жыла ў горадзе Галіч Кастрамской вобласці. Памерла 19 лістапада 2010 года[1]. Пахавана на радзіме, у вёсцы Чолсма[1] Галіцкага раёна.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковая дзейнасць Л. П. Коўшыкавай звязаная з вывучэннем марфалогіі нервовай сістэмы і сасудаў органаў стрававання сельскагаспадарчых жывёл і пушных звяроў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 438. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя кафедры «Анатомія жывёл» (руск.) // Сайт ВДАВМ
- Нарадзіліся 13 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Галіцкім павеце
- Памерлі 19 лістапада
- Памерлі ў 2010 годзе
- Пахаваныя ў Кастрамской вобласці
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Дактары ветэрынарных навук
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці
- Ветэрынары СССР
- Ветэрынары Беларусі