Перайсці да зместу

Львоўская ратуша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Львоўская ратуша
Львівська ратуша
49°50′31″ пн. ш. 24°01′53″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Горад Львоў, пл. Рынак, 1.
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Ёзеф Маркль[d]
Дата заснавання 1835
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Львоўская ратуша — будынак гарадской адміністрацыі Львова. Размешчана на плошчы Рынак. Вежу заклалі ў 1827, пабудавалі ў 1830—1835 гадах у стылі венскага класіцызму. Аўтары праекта архітэктары Ю. Маркль, Ф. Трэшэр (або Трэтэр), А. Вандрашэк. Ратуша выканана з цэглы, чатырохпавярховая, квадратная ў плане, з унутраным дворам. Над ратушай ўзносіцца вежа з гадзіннікам (выкананы на фабрыцы В. Штыля пад Венай).

У 1848 годзе падчас рэвалюцыйных падзей у Львове цэнтр горада быў абстраляны аўстрыйскай артылерыяй і ратуша была моцна пашкоджана, яе першапачатковая вежа абрынулася. У 1851 годзе будынак быў адрамантаваны, купальнае завяршэнне замянілі на зубчастае, як у сярэднявечных вежах. У 1852 годзе на вежы ўсталявалі новы гадзіннік.

З 1939 года ў будынку знаходзіцца Львоўскі гарадскі савет.