Лыжны спорт у Беларусі
Гісторыя лыжнага спорту ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі пачаў развівацца з пачатку ХХ стагоддзя. Першыя аматарскія гурткі лыжнікаў былі арганізаваны ў 1920—21 годах у г. Віцебску. У 1921 годзе чыгуначнікі Мінска правялі першыя лыжныя спаборніцтвы на дыстанцыі 5 вёрст. У 1926 годзе ў г.Магілёве праведзены першы чэмпіянат Беларусі па лыжным спорце. У гэтым жа годзе праведзена Усебеларуская лыжная эстафета па беларускіх гарадах. Нацыянальная федэрацыя лыжнага спорту створана ў 1992 годзе. Галоўная база падрыхтоўкі — Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы». У 2003—04 гадах пабудавана і абсталяваная 600-метровая гарналыжная траса ў Сілічах.
У Рэспубліцы Беларусь працуе Беларуская федэрацыя гарналыжнага спорту і сноўборда (БФГСС) — грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае спартсменаў, трэнераў, спартыўных суддзяў, спецыялістаў гарналыжнага спорту, сноўборда, а таксама ўсіх аматараў гэтых відаў спорту. Створана ў 1992 годзе як Федэрацыя гарналыжнага спорту, з 1999 года — сучасная назва. Прайшла перарэгістрацыі ў 1995, 1999, 2003.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Ю. Л. Сиваков (пред.) [и др.].- Мн. БелЭн, 2005. — 504 с.: ил. ISBN 985-11-0309-8
Лыжны спорт у Беларусі на Вікісховішчы |