Лускалы
Выгляд
Вёска
Лускалы
|
Лу́скалы[3] (трансліт.: Luskaly, руск.: Лускалы) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Войскага сельсавета. У складзе калектыўнага сялянскага аб'яднання «Колас».
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 100 м ад правага берагу ракі Крывуля, за 1,5 км на поўдзень ад аўтадарогі Высокае — Кобрын (Р102), за 16 км на захад ад Каменца, за 52 км на поўнач ад Брэста, за 20 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Брэст — Беласток.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 1833: паводле 8-й рэвізіі ў вёсцы 80 рэвізскіх душ.
- 1845: паводле інвентара вёска ў складзе маёнтка Бучамля.
- канец XIX ст.: вёска ў Войскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі.
- 1890: Лускалыўская сельская грамада мела 217 дзесяцін зямельных угоддзяў.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 22 двары, 158 жыхароў, хлебазапасны магазін, ветраны млын, 2 кузні.
- 1905: 245 жыхароў.
- 1921: у выніку Польска-савецкай вайны ў складзе Польшчы.
- 1923: у Войскай гміне Брэсцкага павету Палескага ваяводства, 12 жылых і 4 нежылыя двары, 79 жыхароў.
- 1928: у Ратайчыцкай гміне таго ж павету і ваяводства міжваеннай Польшчы.
- 1939: у выніку Пакту Молатава-Рыбентропа ў складзе Брэсцкай вобласці БССР.
- 1940: у складзе Войскага сельсавета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, у вёсцы 32 двары, 162 жыхары.
- 1949: арганізаваны калгас «Чырвоная Зорка».
- 1950: 28 гаспадарак, 117 жыхароў.
- 1954: у Агародніцкім сельсавеце.
- 1964: зноў у Войскім сельсавеце[4].
- 1970: 91 жыхар, у калгасе «Беларусь».
Зноскі
- ↑ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. С. 59
- ↑ а б Белпошта (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — 608 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0388-7. С. 59.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх