Лувійская мова
Лувійская | |
---|---|
Саманазва | лувілі |
Краіны | Малая Азія |
Рэгіёны | |
Класіфікацыя | |
|
|
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | xlu (лувійскі клінапіс), hlu (лувійскія іерогліфы) |
Glottolog | luvi1235 |
Лувійская мова — старажытная індаеўрапейская мова, распаўсюджаная ў Малой Азіі ў бронзавым і раннім жалезным веку, родная мова лувійцаў.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Лувійская мова адносіцца да зніклай галіны анаталійскіх моў індаеўрапейскай моўнай сям'і. Гэта аглюцінатыўная мова з характэрным намінатыўным словазмяненнем.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]У 2 тысячагоддзі да н. э. лувійскай мовай карысталіся на тэрыторыі амаль усёй Малой Азіі. Запісы на ёй таксама знаходзяць у паўночнай Сірыі. У XIV - XII стст. да н. э. пісьмовая лувійская мова нароўні з хецкай афіцыйна ўжывалася ў Хецкай дзяржаве. У тэкстах XIII ст. да н. э. нават заўважны ўплыў лувійскай мовы на хецкую. Пасля знікнення Хецкай дзяржавы лувійская мова выкарыстоўвалася жыхарамі Малой Азіі да VII ст. да н. э.
Даследаванне
[правіць | правіць зыходнік]Першае апісанне лувійскіх іерогліфаў было пакінута ў 1812 г. швейцарскім вандроўнікам падчас наведвання Хамы. У 1876 г. А. Г. Сэйс прапанаваў версію, што яны з'яўляюцца хецкімі. Таму першыя знаходкі лувійскіх тэкстаў на месцы раскопак хецкіх гарадоў вызначаліся як хецкія. У 1919 г. швейцарскі даследчык Эміль Фарэр вылучыў лувійскую мову як самастойную, блізкую да хецкай.
Пісьмо
[правіць | правіць зыходнік]З пачатку 2 тысячагоддзя да н. э. ужываліся 2 сістэмы пісьма: акадскі клінапіс і арыгінальныя лувійскія іерогліфы.
Для паляпшэння артыкула пажадана |