Леў Абрамавіч Палугаеўскі
Леў Палугаеўскі | |
---|---|
Леў Абрамавіч Палугаеўскі | |
савецкі шахматыст | |
Род дзейнасці | шахматыст, пісьменнік-дакументаліст, шахматны трэнер |
Дата нараджэння | 20 лістапада 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 жніўня 1995 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі | |
Мед��яфайлы на Вікісховішчы |
Леў Абрамавіч Палугаеўскі (20 лістапада 1934, Магілёў — 30 жніўня 1995, Парыж) — савецкі шахматыст, паходзіў з беларускіх яўрэяў, шасціразовы пераможца шахматных Алімпіяд, неаднаразовы ўдзельнік чэмпіянатаў СССР і турніраў на першынство свету, двухразовы чэмпіён СССР (1967, 1968), аўтар некалькіх кніг па тэорыі дэбютаў у шахматах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1961 - чэмпіён РСФСР па шахматах, у чэмпіянаце СССР заняў другое месца
- 1962 - прысвоена званне міжнароднага гросмайстра
- 1965 - другое месца ў чэмпіянаце СССР
- 1967 - чэмпіён СССР па шахматах (1-2 месца з М. Талем)
- 1968 - чэмпіён СССР па шахматах (1-2 месца з А. Зайцавым, Палугаеўскі выйграў дадатковы матч)
- 1969 - падзяліў (трэці раз запар) 1-2 месцы ў чэмпіянаце СССР, але прайграў дадатковы матч Т. Петрасяну, прысвоена званне заслужанага майстра спорту СССР
- 1977 - паўфінал першынства свету па шахматах
- 1973 - падзяліў 2-6 месца ў вышэйшай лізе чэмпіянату СССР - адным з наймацнейшых па складзе.
У складзе зборнай СССР прымаў удзел у 7 шахматных алімпіядах, у камандных чэмпіянатах свету і Еўропы. У 1970 гуляў за зборную СССР у «матчы стагоддзя» (Бялград) на 4-й дошцы (саступіў Горту) і ў матчы са зборнай абраных шахматыстаў свету (Лондан, 1984).
Пераможца шэрагу міжнародных турніраў.
На працягу многіх гадоў - член прэзідыума шахматнай федэрацыі СССР, старшыня Вышэйшай кваліфікацыйнай камісіі. Член савета гросмайстраў.
Быў жанаты, меў дачку.
Памёр у парыжскай клініцы пасля складанай аперацыі на галаўным мозгу, выкліканай анкалагічным захворваннем. Да апошніх хвілін жыцця побач з Львом Абрамавічам знаходзілася яго жонка Ірына.
Пахаваны ў Парыжы на могілках Манпарнас.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #109794761 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- Асобы
- Нарадзіліся 20 лістапада
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Памерлі 30 жніўня
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Манпарнас
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Шахматысты СССР
- Шахматныя гросмайстры
- Шахматныя тэарэтыкі
- Чэмпіёны СССР па шахматах
- Пераможцы шахматных Алімпіяд
- Чэмпіёны Расіі па шахматах