Летапіс Красінскага
Летапіс Красінскага — адзін з беларуска-літоўскіх летапісаў.
Упершыню надрукаваны ў 1893 годзе, пазней перавыдаваўся, у прыватнасці, у 35-м томе ПСРЛ. Варыянт «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», аднак у параўнанні з іншымі летапісамі (напрыклад, Рачынскага) прапушчаны значны фрагмент — пасля паведамлення пра ўкняжанне Трайдзеня летапісец пераходзіць адразу да надання ўдзелаў сынам Гедзіміна.
Складаў частку рукапіснага зборніка, які знаходзіўся ў бібліятэцы Красінскіх (№ 408) і загінуў падчас Другой сусветнай вайны ў пажары 1944 года. У тым самым зборніку змяшчаліся «Сказанне пра Сівілу-прарочыцу» і «Кніга пра Таўдала». Страта рукапісу ўскладняе яго датыроўку, але звесткі, пададзеныя ў публікацыях тэкстаў са зборніка, паказваюць імаверней на другую палову XVI ст.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Улащик Н. Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. — M.: «Наука», 1985.