Лена Нюман
Лена Нюман | |
---|---|
шведск.: Lena Nyman | |
Дата нараджэння | 23 мая 1944[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лютага 2011[4] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Lennart Nyman[d] |
Муж | Rune Andersson[d] |
Прафесія | тэатральная актрыса, кінаактрыса, актрыса, спявачка |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0638784 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лена Нюман (шведск.: Lena Nyman; 23 мая 1944, Стакгольм — 4 лютага 2011, там жа) — шведская актрыса, першую вядомасць атрымала ў фільмах Вільгата Шомана.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Лена Нюман пачала здымацца ў 1955 годзе, сыграла Грэту ў экранізацыі рамана Астрыд Ліндгрэн «Расмус-валацуга» і Хелену Томасан у крымінальнай драме «Небяспечныя абяцанні».
У 1964 годзе яна атрымала сваю першую ролю ў Вільгата Шомана, зняўшыся ў фільме «491». Вядомасць ёй прынеслі фільмы «Я цікаўная — жоўты» (1967) і яго працяг «Я цікаўная — сіні» (1968), якія атрымалі скандальную (з-за натуральнасці некаторых сцэн) папулярнасць псеўда-дакументальныя стужкі, у якіх, пад уласным імем, яна брала інтэрв’ю ў вядомых дзеячаў палітыкі і культуры. Фільмы (першы з якіх прынёс актрысе прэмію «Залаты жук», 1968) зрабілі яе «знакавай фігурай шведскага кіно». З 1969 гады Лена Нюман — актрыса Каралеўскага драматычнага тэатра і гарадскога тэатра Стакгольма.
Пазней Лена Нюман здымалася ў многіх фільмах Ханса Альфрэдсана і Тага Даніелсана («Release the Prisoners to Spring», 1975; «The Adventures of Picasso», 1978) і інш. Разам з імі выступала ў многіх рэвю на Стакгольмскіх сцэнах. У 1978 годзе Нюман разам з Інгрыд Бергман і Ліў Ульман знялася ў фільме «Восеньская саната»; яе праца над псіхалагічна складанай роляй (без слоў) Хелены, псіхічна хворай дачкі галоўнай гераіні, атрымала высокую ацэнку крытыкаў.
У ліку лепшых роляў актрысы адзначаліся каралева ў тэлефільме «Каралева Крысціна» (1981), Ловіса ў фільме «Роння — дачка разбойніка» (1984, па аднайменнай аповесці Астрыд Ліндгрэн) і Буэль у камедыі «Вусы і гарох» (1986). У 2007 годзе Нюман была намінаваная на прэмію «Залаты жук» за ролю Эдыт ў камедыі Анет Вінблад «Стварыць пудзеля» (2006).
Памерла 4 лютага 2011 года. Пахавана ў Стакгольме на Паўночных могілках.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #172288495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #172288495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ http://www.guardian.co.uk/film/2011/feb/07/lena-nyman-obituary
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #172288495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ http://norrabegravningsplatsen.se/kandisarna/ — norrabegravningsplatsen.se. Праверана 28 сакавіка 2017.
- ↑ Nyman, Anna Lena Elisabet — Svenskagravar.se. Праверана 28 сакавіка 2017.