Легенда пра смерць Пола Мак-Картні
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Легенда пра смерць Пола Мак-Картні, вядомая таксама як «Пол мёртвы» (англ.: Paul is dead) — гарадская легенда, згодна з якой бас-гітарыст і вакаліст гурта Beatles Пол Мак-Картні загінуў ў 1966 годзе і быў заменены двайніком.
У верасні 1969 года некалькі студэнтаў аднаго з амерыканскіх каледжаў апублікавалі шэраг ілжывых артыкулаў, дзе сцвярджалі, што ключы да падобнай тэорыі могуць быць знойдзеныя ў творчасці «Бітлз». Гэта выклікала хвалю пошукаў нібыта схаванай інфармацыі ў тэкстах, музыцы і мастацкім афармленні работ групы. Хваля чутак спала пасля публікацыі Полам Мак-Картні абвяржэнняў ў часопісе Life ў лістападзе 1969 года. У той жа час у сучаснай поп-культуры да гэтага часу можна сустрэць дасылкі да дадзенай легенды як да феномену поп-культуры.
Пачатак
[правіць | правіць зыходнік]Чуткі пра смерць Макмартні ўпершыню з’явіліся ў 1967 годзе ў Лондане і тычыліся аварыі, у якую нібыта трапіў Пол. Яны былі афіцыйна абвергнутыя ў лютаўскім нумары The Beatles Book. Увосень 1969 «Бітлз» фактычна распаліся, і Мак-Картні знаходзіўся ў сваім шатландскім маёнтку разам са сваёй жонкай Ліндай, абдумваючы планы будучай сольнай кар’еры. 17 верасня 1969 годзе ў студэнцкім часопісе Універсітэта Дрэйка, які знаходзіцца ў штаце Аёва, выходзіць артыкул пад назвай «Ці з’яўляецца Пол Мак-Картні мёртвым?». Артыкул апісваў нейкія чуткі, распаўсюджаныя ў кампусе універсітэта пра тое, што Пол нібыта мёртвы. На той момант яны згадвалі нейкія «ключы» на апошніх альбомах Бітлз, у тым ліку радок «завядзі мяне, мярцвяк» і «мае пальцы зламаныя», якія нібыта можна было пачуць у песні Revolution 9 з White Album, калі пракруціць яго ў зваротным парадку. 11 кастрычніка таго ж года супрацоўнік прэс-службы «Бітлз» паведаміў, што яны атрымліваюць пытанні аб меркаванай смерці Пола на працягу ўжо некалькіх гадоў, але за апошнія тыдні іх колькасць павялічылася ў некалькі разоў. 12 кастрычніка 1969 года на Мічыганскую радыёстанцыю вядучаму Расу Гібу (Russ Gibb) патэлефанаваў нехта «Том» і ў прамым эфіры распавёў гісторыю пра тое, што Мак-Картні загінуў 9 лістапада 1966 года і быў пасля заменены двайніком, нейкім паліцыянтам па імі Уільям Кэмпбэл.
Абвяржэнне
[правіць | правіць зыходнік]21 кастрычніка 1969 года прэс-агент Бітлз выпусціў афіцыйную заяву пра абвяржэнне чутак — іх назвалі «кучай старога хламу» («a load of old rubbish»). Прэс-цэнтр Бітлз абверг заявы, выказаўшыся літаральна: «Дадзеная гісторыя цыркулюе ўжо два гады — і нам пішуць самыя розныя псіхі; тым не менш Пол да гэтага часу цалкам сабе з намі». Чуткі пачалі спадаць, калі часопіс Life апублікаваў свежае інтэрв’ю з Полам Мак-Картні ад 7 лістапада 1969 года, дзе ён сказаў наступнае:
Магчыма, чуткі пачаліся, таму што я даўно не з'яўляўся ў прэсе. Я зрабіў дастаткова працы з прэсай на ўсё сваё жыццё, і цяпер мне асабліва няма чаго сказаць. Я шчаслівы быць са сваёй сям'ёй, і я працую тады, калі працую. Я быў ва ўключаным стане дзесяць гадоў запар і ніколі не выключаўся. Цяпер я стараюся адключыцца, калі падхінаецца шанец. Зараз я б быў рады, калі б быў крыху менш знакамітым. |
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ ў 1969 годзе выйшла нямала пласцінак на гэтую тэму: «The Ballad of Paul» групы Mystery Tour, «Brother Paul» гурта Billy Shears and the All Americans і «So Long Paul» спевака Werbley Finster (псеўданім Хасэ Фелісіяна).
Спявак Тэры Найт быў на запісы Белага альбома і стаў сведкам таго, як Рынга Стар кінуў палачкі і сышоў. У маі 1969 года Найт напісаў песню «Saint Paul» аб маючым адбыцца распадзе Бітлз. На песню хутка забыліся, але праз некалькі месяцаў некалькі радыёстанцый сталі яе трансляваць у якасці трыбута па «памерламу» Полу Мак-Картні.
Самі Ленан і Мак-Картні неаднаразова рабілі дасылкі да гэтай легенды ў сваёй творчасці:
- Ленан — у песні 1971 года «How Do You Sleep?» (там ён называў тых, хто распаўсюджваў гэтыя чуткі, «фрыкі»);
- Пол Мак-Картні — дызайнам і назвай свайго канцэртнага альбома 1993 года Paul Is Live («Пол жыўцом» (гульня слоў: англійскае слова «live» азначае як «жывы», так і «ў запісе з канцэрту») — парадыруецца вокладка і «схаваныя» у ёй «намёкі» альбома Abbey Road).