Леанід Фёдаравіч Яўменаў
Леанід Фёдаравіч Яўменаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лістапада 2019 |
Грамадзянства | |
Дзеці | Таццяна Леанідаўна Яўменава[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Леанід Фёдаравіч Яўме́наў (22 ліпеня 1932, Чэрыкаў, Магілеўская вобласць — 6 лістапада 2019[1]) — беларускі філосаф, пісьменнік. Доктар філасофскіх навук (1977), прафесар (1979). Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1961). У 1954—1958 гг. — сакратар Мінскага гаркама камсамола. У 1961—1970 гг. — дацэнт Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1970—1971 гг. — лектар ЦК КПБ. З 1971 — міжнародны чыноўнік у дэпартаменце сацыяльных, гуманітарных навук і культуры ЮНЕСКА, з 1975 года — загадчык кафедры этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму БДУ, з 1979 — загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1982 па 1999 — загадчык аддзела навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках АН БССР. З 2002 загадчык кафедры, з 2006 прафесар Беларускага інстытута правазнаўства. У 2009—2016 — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі.
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1981 г.
Творчасць, навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў ў друку з мастацкімі творамі з 1949 года (бабруйская газета «Камуніст»). Выдаў зборнікі паэзіі «Чужая планета» (1980) і «Блізкія далі» (1983). Тэма радзімы, Беларусі, хараства роднай зямлі моцна гучаць у творах паэта. Перакладаў сучасную французскую і франкамоўную паэзію.
Аўтар навуковых прац па філасофіі, этыцы і эстэтыцы. Асобнымі выданнямі выйшлі «Філасофія антымарксізму і дыялектыка» (1981), «Антыгуманістычныя тэндэнцыі ў сучасным буржуазным мастацтве» (1983) і інш.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Тотальный кризис и права человека. Мн.: Беларускі кнiгазбор, 1996.
- Международная идеология прав человека: проблемы — решения. Опыт философского исследования. Мн.: Бел. издат-во «Хата», 2000.
- Канцэптуальныя асновы палітычнай філасофіі Аб’яднаных Нацый Еўропы / Леанід Фёдаравіч Яўменаў // Полымя. — 2013. — N 8. — С. 174—188.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Банько, В. К. Леанід Фёдаравіч Яўменаў / В. К. Банько // Весці НАН Беларусі. — 2002. — № 2. — С. 123—124.
- Тузава, Т. М. Леанід Фёдаравіч Яўменаў / Т. М. Тузава, А. А. Лазаркевіч // Весці НАН Беларусі. — 2007. — № 3. — С. 12-125.
- Яўменаў Леанід Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1). — С. 315.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Яўменаў Леанід Фёдаравіч на сайце НАН Беларусі
- Леанід Фёдаравіч Яўменаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Вехи славного пути. Памяти члена-корреспондента Л. Ф. Евменова // Философские исследования. Сборник научных трудов. — 2020. — Выпуск 7. — С. 385—388.
- Нарадзіліся 22 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрыкаве
- Памерлі 6 лістапада
- Памерлі ў 2019 годзе
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БІП — Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій
- Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Дактары філасофскіх навук
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Філосафы Беларусі