Леанід Міхайлавіч Гайдукевіч
Леанід Міхайлавіч Гайдукевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1 чэрвеня 2010) |
Альма-матар |
|
Вядомы як | турызмолаг |
Узнагароды |
Леанід Міхайлавіч Гайдукевіч (нар. 14 кастрычніка 1956, Зубелевічы, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць[1]) — беларускі вучоны-гісторык, педагог, доктар гістарычных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 14 кастрычніка 1956 года ў вёсцы Зубелевічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Геаграфія»[2]. З 1988 года выкладае ў БДУ. У 1990 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыянасці 07.00.01. 1 чэрвеня 2010 года ў БДУ абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук на тэму «Турызм у міжнародных адносінах краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (1989—2009 гг.)» па спецыяльнасці 07.00.15 (навуковы кансультант — А. В. Шарапа) (зацверджана ВАК 27 красавіка 2011 года). Стажыраваўся ва ўніверсітэтах Германіі і Славакіі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны праблемам турызмалогіі, гісторыі развіцця турызму ў краінах Еўропы, экалагічнага і культурнага турызму, рэгіянальнага планавання развіцця турызму. Удзельнічаў у падрыхтоўцы нацыянальных праграм развіцця турызму на 2001—2005 і 2005—2010 гады, Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму на 2010—2015 гады. У якасці кіраўніка і эксперта з 2003 го��а ўдзельнічае ў рэалізацыі міжнародных праектаў у сферы турызму і ўстойлівага рэгіянальнага развіцця, у тым ліку ГЭФ/ПРААН, ПРААН/USAID, ТЕMPUS, праграм ЮНЭСКА і інш.[3] Сябар грамадска-кансультатыўнага савета па турызме пры Міністэрстве спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.[4]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідэнцкі стыпендыят у 2006 і 2011 гадах, мае ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010 год), Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2011), Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2013) і інш.
Асноўныя публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Международный туризм в системе взаимодействия стран Центральной и Восточной Европы в конце XX — начале XXI века / Л. М. Гайдукевич. — Минск: Четыре четверти, 2007. — 299 с.
- Культурный туризм: теория и практика / Л. М. Гайдукевич. — Минск: Четыре четверти, 2013. — 190 с.
- Региональное планирование развития туризма / Л. М. Гайдукевич, О. С. Мозговая, Я. Кучерова. — Минск: БГЭУ, 2011. — 227 с.
- Сельский туризм Беларуси: современное состояние и перспективы развития / Л. М. Гайдукевич [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2011. — 217 с.
- Стратегия устойчивого развития экологического туризма в Беларуси / Л. М. Гайдукевич [и др.]. — Минск: БГУ, 2008. — 350 с.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі БДУ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі СССР
- Гісторыкі Беларусі