Перайсці да зместу

Ларыса Сямёнаўна Латыніна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ларыса Латыніна
руск.: Лариса Семёновна Латынина
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Імя пры нараджэнні укр.: Лариса Семенівна Дирій
Спецыялізацыя спартыўная гімнастыка
Нарадзілася 27 снежня 1934(1934-12-27) (89 гадоў)
Херсон, Украінская ССР
Грамадзянства Сцяг СССР
Рост 161 см
Вага 52 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ларыса Сямёнаўна Латы́ніна (27 снежня 1934, г. Херсон, Украіна) — украінская спартсменка (спартыўная гімнастыка). Заслужаны майстар спорту СССР (1956), заслужаны трэнер СССР (1972), суддзя міжнароднай катэгорыі (1968).

Скончыла Кіеўскі інстытут фізічнай культуры (1959). Старшы трэнер жаночай зборнай каманды СССР (1966—77), дзяржтрэнер Маскоўскага спарткамітэта (1980—90).

Уладальніца 18 медалёў Алімпійскіх гульняў, 9-разовая чэмпіёнка XVI, XVII і XVIII Алімпійскіх гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія — у асабістым і камандным першынствах, апорных скачках, вольных практыкаваннях; 1960, Рым — у асабістым і камандным першынствах, вольных практыкаваннях; 1964, Токіа — у камандным першынстве і вольных практыкаваннях). Абсалютная чэмпіёнка свету (1958, 1962), Еўропы (1957, 1961), СССР (1961—62). Да 2012 з’яўлялася ўладальніцай найбольшай колькасці медалёў у гісторыі сучасных Алімпійскіх гульняў (яе рэкорд перакрыў амерыканскі плывец Майкл Фелпс).

Аўтар успамінаў «Гімнастыка праз гады» (1977).

Зноскі

  • Латыніна // БЭ ў 18 т. Т. 9. — Мн., 1999.