Лапландскі мост
Выгляд
Лапландскі мост | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 69°54′42″ пн. ш. 27°02′01″ у. д.HGЯO | |
Афіцыйная назва | нарв.: Samelandsbrua, фінск.: Saamen silta, пн.-саамск.: Sámi šaldi, шведск.: Samelandsbron |
Вобласць ужывання | аўтамабільны |
Перасякае | Танаэльв, фінска-нарвежская мяжа |
Месца размяшчэння | Тана, Фінмарк, Нарвегія і Утс'які, Фінляндыя |
Канструкцыя | |
Тып канструкцыі | вантавы |
Матэрыял | сталь |
Над перашкодай | 155 м |
Агульная даўжыня | 316 м |
Шырыня моста | 12 м |
Вышыня канструкцыі | 117 м |
Эксплуатацыя | |
Канструктар, архітэктар | Suunnittelu Kortes |
Адкрыццё | 1993 |
![]() |
Лапландскі мост (нарв.: Samelandsbrua, фінск.: Saamen silta, пн.-саамск.: Sámi šaldi, шведск.: Samelandsbron) — аўтамабільны вантавы мост, які праходзіць па фінска-нарвежскай мяжы праз раку Танаэльв і злучае камуны Тана ў фюльке Фінмарк (Нарвегія) і Утс'які (Фінляндыя). Па мосце праходзіць еўрапейскі аўтамабільны маршрут E75.
Лапландскі мост быў адкрыты ў 1993 годзе[1]. У сувязі з тым, што мост размешчаны на мяжы паміж дзвюма дзяржавамі, яго падтрымкай займаюцца адразу два дарожныя ведамствы: Нарвежская дзяржаўная дарожная адміністрацыя (NRPA, англ.: Norwegian Public Roads Administration) і транспартнае агенцтва Фінляндыі (RHK, англ.: Finnish Transport Agency).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс мастоў Нарвегіі
- Мост Тана — другі мост праз раку Танаэльв.
Зноскі
- ↑ Samelandsbrua (нарв.). Samferdsel og kommunikasjon: Broer. Store Norske Leksikon. Праверана 17 красаві��а 2014.