Высокі куст (да 5 м вышынёй) з прамымі галінамі. Маладыя парасткі шэравата-апушаныя, часам голыя. Лісце лінейна-ланцэтнае, вострае, з загорнутымі ўніз краямі, з суцэльным краем, знізу шаўкавіста-апушанае. Каташкі тоўстыя, пухнатыя, амаль сядзячыя.
Расце па берагах рэк, азёр, пераважна на Палессі. Святлалюбная расліна. Цвіце ў сакавіку — красавіку.
Ва ўмераных кліматычных зонах сарты лазы прырэчнай дзякуючы іх хуткаму росту і лёгкасці вырошчвання разглядаюцца як каштоўны паліўны матэрыял у здробненым выглядзе. Паліўна-энергетычную сыравіну — паліўныя брыкеты, гранулы, дранку, прэсаванае цвёрдае паліва для тлеючых цвёрдапаліўных катлоў[4].
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 117. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Salix rossicaNass.
↑Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.