Кінематограф Нігерыі
Кінемато́граф Ніге́рыі (англ.: Cinema of Nigeria) — кінематограф афрыканскай дзяржавы Нігерыя. Большасць фільмаў былі выпушчаныя на англійскай мове. Кінематограф Нігерыі пачаў бурна развівацца ў 1990-х і 2000-х гадах, у выніку стаўшы другой па велічыні кінаіндустрыяй у свеце па колькасці штогадовых прэм’ер фільмаў, абыйшоўшы ЗША і саступаючы толькі індыйскай кінаіндустрыі[1]. Паводле справаздачы CNN, Нігерыя атрымлівае прыбытак у 250 мільёнаў долараў ад вытворчасці фільмаў, выпускаючы каля 200 фільмаў у месяц[2][3].
Кінематограф Нігерыі з’яўляецца найбуйнейшай кінаіндустрыяй у Афрыцы з пункту гледжання даходаў і колькасці фільмаў, якія вырабляюцца ў год. Хоць фільмы ў Нігерыі здымаліся і да 1960 года, рост даступнай лічбавай здымкі і тэхналогіі рэдагавання стымуляваў рост гэтай галіны. Нігерыйская кінаіндустрыя часта вядомая пад назвай Налівуд, па аналогіі з Галівудам і Балівудам[4].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Nigeria surpasses Hollywood as world's second largest film producer – UN(недаступная спасылка). United Nations (5 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2011.
- ↑ "The Best of African Film in 2004". CNN. 2004-12-18.
- ↑ Freeman, Colin (2007-05-07). "In Nollywood, 'lights, camera, action' is best case scenario". London: Daily Telegraph. Архівавана з арыгінала 2009-02-15.
- ↑ The Economist, «Nollywood: Lights, camera, Africa», 18 December 2010, pp. 85-88.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кінематограф Нігерыі