Кількі
Выгляд
Група жывёл | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Назва | |||
Кількі | |||
Статус назвы | |||
не вызначаны | |||
Бацькоўскі таксон | |||
Сямейства Селядцовыя (Clupeidae) | |||
Прадстаўнікі | |||
|
Кількі — агульная назва дробных рыб сямейства селядцовыя. Аб'ядноўваюць 2 віды: цюлькі і шпроты. Цюлькі (4 віды) пашыраны ў Азоўскім, Каспійскім і Чорным морах; шпроты (6 відаў) — у паўночнай частцы Атлантыкі (у тым ліку ў Балтыйскім і Чорным морах) і ў Паўднёвым паўшар'і. У цюлек ад горла да ануса цягнецца «кіль» (адсюль назва), 2 апошнія прамяні ў анальным плаўніку падоўжаныя.
Даўжыня да 18 см, тлушчу ў шпротаў 15,2 %, у цюлек да 18,5 %. Стайныя, планктонаедныя рыбы. Ікра пелагіевая. Аб'ект промыслу.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
- Цюлькі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 185. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.