Куддус Хаджам’яравіч Кужам’яраў
Куддус Хаджам’яравіч Кужам’яраў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 мая 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 красавіка 1994[1] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды |
Куддус[2] Хаджам’яравіч Кужам’яраў (уйг. Қуддус Ғоҗамияров; 21 мая 1918, с. Кайназар Енбекшыказахскага раёна Алмацінскай вобласці Казахстан — 8 красавіка 1994) — казахскі кампазітар, педагог. Заснавальнік уйгурскай прафесійнай музыкі. Народны артыст Казахстана (1973). Народны артыст СССР (1987).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 21 мая 1918 года ў сяле Кайназар (цяпер — Енбекшыказахскі раён Алмацінскай вобласці Казахстана).[3] Калі яму было 3 месяцы, памёр бацька.[4]
Калі Куддус Кужам’яраў прыехаў у Алма-Ату паступаць у музычна-драматычны тэхнікум (цяпер Алмацінскі музычны каледж імя П. І. Чайкоўскага[5]), яму не споўнілася яшчэ 16 гадоў. Вучыўся ў перыяд 1933—1939 гадоў, спачатку па класе скрыпкі, потым перайшоў на фартэпіяннае аддзяленне, дзе пачаў складаць музыку. Здаў іспыты на кампазітарскі факультэт Маскоўскай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага. Аднак з-за пачатку вайны вучобу прыйшлося адкласці — яго прызвалі ў Чырвоную армію.[6] Член ВКП(б) з 1943 года.[7] Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе вярнуўся ў Алма-Ату.
У 1951 годзе скончыў Алма-Ацінскую кансерваторыю па класу кампазіцыі ў Я. Брусілоўскага, з 1953 года выкладаў у ёй, у 1957—1967 гадах — рэктар кансерваторыі, з 1965 года — прафесар.
Пасля заканчэння Алма-Ацінскай кансерваторыі ў 1951—1952 гадах стажыраваўся ў Маскоўскай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага (клас В. Я. Шабаліна ).[8]
У 1952 годзе — мастацкі кіраўнік Казахскага радыё .
Удзельнік міжнародных фестываляў у Тэгеране ў 1961 годзе і ў Багдадзе ў 1964 годзе.[7] У 1976 годзе — член журы Усесаюзнага фестывалю творчасці маладых кампазітараў і студэнтаў музычных ВНУ СССР у Ленінградзе.
Памёр 8 красавіка (па іншых крыніцах — 10 красавіка[9][10]) 1994 года ў Алма-Аце. Пахаваны на Кенсайскіх могілках.[4][11]
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сярод твораў: оперы «Назугум» (паст.1956), «Залатыя горы» (з Н. Тлендыевым, 1960), «Садыр-асілак» (1975), балет «Чын Тамур» (1969); араторыя «Квітней, Сямірэчча» (1970); кантата «Радзіма» (1986); вакальна-сімфанічныя паэмы (1982, 1984); 5 сімфоній (1971—1987), 8 сімфанічных паэм (1950—1988); 4 канцэрты для інструментаў (1973—1986) і голасу (1988) з аркестрам; камерна-інструментальныя ансамблі, хары, песні, музыка да драматычных спектакляў і інш.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1951 — Дзяржаўная прэмія СССР
- 1984 — Дзяржаўная прэмія Казахстана
Зноскі
- ↑ Quddus, Koudous Khodjamiarovitch, Қуддус, Куддус Ходжамьярович, Kuddus Khojamyarov // Musicalics
- ↑ Напісанне імя паводле БЭ т.8
- ↑ Кужамьяров, Куддус Кужамьярович // Казахстан. Национальная энциклопедия. — Алматы: Қазақ энциклопедиясы, 2005. — Т. III. — ISBN 9965-9746-4-0. (CC BY-SA 3.0)
- ↑ а б Персональный сайт — Кужамьяров Куддус Ходжамьярович . Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2015. Праверана 8 верасня 2014.
- ↑ Алматинский Музыкальный Колледж им. Чайковского(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2014. Праверана 8 верасня 2014.
- ↑ Сара Кузембаева.. Он жил музыкой. К 90-летию Куддуса Кужамьярова (1918—1994) (руск.)(недаступная спасылка). Праверана 24 чэрвеня 2009.(недаступная спасылка)
- ↑ а б Казахская ССР: краткая энциклопедия / Гл. ред. Р. Н. Нургалиев. — Алма-Ата: Гл. ред. Казахской советской энциклопедии, 1991. — Т. 4: Язык. Литература. Фольклор. Искусство. Архитектура. — С. 338—339. — 31 300 экз. — ISBN 5-89800-023-2.
- ↑ Кужамьяров Куддус Ходжамьярович / Измайлова Л. В. // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- ↑ История развития культурной жизни в Талгаре . Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2014. Праверана 8 верасня 2014.
- ↑ История культурной жизни в Талгаре . Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2014. Праверана 8 верасня 2014.
- ↑ Место захоронения(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2021. Праверана 12 лютага 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кужам’яраў Куддус Хаджам’яравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Нарадзіліся 21 мая
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Алмацінскай вобласці
- Памерлі 8 красавіка
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Алма-Аце
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты Казахскай ССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта