Крэн
Крэн (ад фр.: carène — кіль, падводная частка карабля ці ад англ. kren-gen — класці судна на бок) — паварот аб'екта (судна, самалёта, падмурка збудавання) вакол яго падоўжнай восі.
Адзін з трох вуглоў (крэн, тангаж і рысканне), адпаведных тром вуглам Эйлера, якія задаюць арыентацыю апарата адносна нармальнай сістэмы каардынат. Крэн, у класічным яго паняцці, не вызначаны пры тангажы роўным 90 ° і −90 °. Вугал крэну (вугал нахілу) пазначаецца літарай γ (гама). У адрозненне ад самалётаў, вугал павароту ракеты вакол падоўжнай восі называецца не крэнам, а вуглом кручэння, і пазначаецца літарай φ (фі). Выклікаецца работай элеронаў — элементаў механізацыі крыла.
Паварот судна вакол падоўжнай восі на 180 градусаў называецца оверкіль ці, проста, уверх дном.
Моўныя асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]У англійскай мове існуе пяць розных слоў для абазначэння крэну:
- Roll — уласна крэн
- Bank — вугал Эйлера, адпаведны крэну
- List — статычны крэн, выкліканы, напрыклад, нераўнамернасцю размеркавання грузу
- Heel — часовы статычны крэн, выкліканы, напрыклад, моцным бакавым ветрам
- Loll — крэн сталага крэну ў судна з адмоўнай пачатковай устойлівасцю