Перайсці да зместу

Крыштаф Зяновіч (ваявода берасцейскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыштаф Зяновіч
Герб «Дэспат»
Герб «Дэспат»
4-ы Ваявода берасцейскі
1588 — 1614
Папярэднік Мікалай Сапега
Пераемнік Ян Яўстах Тышкевіч

Нараджэнне каля 1540
Смерць 1614(1614)
Род Зяновічы
Бацька Юрый Мікалаевіч Зяновіч
Жонка Фядора Валовіч
Дзеці Мікалай Багуслаў, Соф'я
Веравызнанне кальвінізм[1]
Адукацыя

Крыштаф Зяновіч (каля 15401614) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян (1585—1588) і ваявода берасцейскі1588). Таксама быў старостам чачэрскім і прапойскім (з 1577).

Вучыўся ва ўніверсітэце Цюрыха.

Падчас бескаралеўя ў 1586 годзе быў прыхільнікам групоўкі Астафія Валовіча і кандыдатуры Жыгімонта Вазы.

Быў актыўным прыхільнікам кальвінізму. У 1599 г. прымаў удзел у Віленскай канфедэрацыі праваслаўных і пратэстантаў, напраўленай супраць контррэфармацыі і Берасцейскай уніі.

Зрабіў сваёй галоўнай рэзідэнцыяй Смаргонь, дзе ў 1606—1612 гг. збудаваў кальвінскі збор. Таксама заклаў у Смаргоні паперню.

Крыштаф Зяновіч быў аўтарам рукапіснага твора на польскай мове «Трагедыя, альбо Пачатак значнага ўпадку ў доме княства Літоўскага», у якім апісана сварка паміж віленскім ваяводам Крыштафам Радзівілам і віленскім кашталянам Геранімам Хадкевічам з-за спадчыны згаслага роду Алелькавічаў.

З шляхецкага роду Зяновічаў герба «Дэспат», сын Юрыя Мікалаевіча (невядома, ад якой з яго дзвюх жонак — Соф'і Глябовіч або Ганны Слушкі).

Быў жанаты з Фядорай Валовіч, дачкой новагародскага кашталяна Рыгора. Меў сына Мікалая Багуслава і дачку Соф'ю (жонка Станіслава Кішкі, а потым Аляксандра Слушкі).

Зноскі