Крынкаўскі сельсавет (Лёзненскі раён)
Крынкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лёзненскі раён |
Уключае | 38 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Крынкі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 890 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Кры́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Крынкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — станцыя Крынкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Высачанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Лёзненскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Круг. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Высачанскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Крынкі[1]. 1 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Дабрамысленскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Бор, Мар’янова і Рэчкі)[2], 17 ліпеня 1964 года са Стасеўскага сельсавета — 8 населеных пунктаў (Вялікая Выдрэя, Клімчонкі, Малая Выдрэя, Мерзлякова, Пагосцішча, Хамяны і Чыкаўшчына і чыгуначная станцыя Выдрэя)[3]. 9 ліпеня 1965 года ў склад сельсавета з Бабінавіцкага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Асіпова, Вялікія Калінавічы, Кучыншчына, Малыя Калінавічы, Ордзеж, Рудакі, Салаўёва, Сасновая Наспа і Шніткі)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Крынкаўскага сельсавета 46 населеных пунктаў[5]. 21 сакавіка 2008 года скасавана вёска Старына[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2117 чалавек[7], з іх 87,9 % — беларусы, 10,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 1890 чалавек[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 50. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Лиозненского районного Совета депутатов от 21 марта 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.