Краязнаўчы музей Бабініцкай СШ
Краязнаўчы музей Бабініцкай СШ | |
---|---|
Заснаваны | 1964 |
Месцазнаходжанне | Аграгарадок Бабінічы |
Краязнаўчы музей Бабініцкай СШ. Заснаваны ў 1964 у гонар 20-годдзя вызвалення БССР ад нямецкіх войскаў. Да снежня 2012 г. займаў асобны будынак. Меў наступныя раздзелы: «Жыццё і быт беларускай вёскі», «Жыццё і рэвалюцыйная дзейнасць У. І. Леніна»; «Вызваленне нашага краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «Партызанскі рух у нашым краі», "Гісторыя школы і вучэбнай гаспадаркі «Падбярэззе». У музеі захоўваліся летапіс школы, падарункі гасцей музея.
Арганізатарам музея быў дырэктар школы Уладзімір Дзянісавіч Крукоўскі, удзельнік Другой сусветнай вайны, заслужаны настаўнік БССР.
Дзякуючы працы музея было выяўлена многа імён воінаў, якія лічыліся прапаўшымі без вестак. У Бабінічы з Масквы і Украіны, з Казахстана і Марыйскай Рэспублікі, з Каракалпакіі і Бранска прыязджалі маці і ўдовы, бацькі і сёстры загінуўшых воінаў.
Сюды прыязджалі ветэраны 158-й стралковай дывізіі , якая вызваляла Бабінічы, генерал-лейтэнант І. С. Бязуглы . Ён уручыў школе вымпел і Ганаровую грамату Савецкага камітэта ветэранаў вайны, якую падпісалі праслаўлены военачальнік генерал арміі П. І. Батаў і Герой Савецкага Саюза А. П. Марэсьеў.
Школьнікі адшукалі цікавыя матэрыялы аб гераізме бранскай дзяўчыны разведчыцы Лелі Лукашовай. Яна загінула напярэдадні вызвалення Бабініч і была пахавана ў вёсцы Казанава. У музеі захоўваліся яе фота, франтавыя пісьмы. 24 лютага 1944 Леля пісала сваёй сястры:
Клянусь тебе, что за благо Родины я н пожалею отдать кровь, а если потребуется — и жизнь |
Музей у свой час вёў вялікую перапіску са сваякамі загінуўшых, з архівамі Міністэрства абароны СССР, з генерал-палкоўнікам І. І. Люднікавым, генералам арміі А. П. Белабародавым, генерал-лейтэнантам І. С. Бязуглым .
У снежні 2012 музей зачынены на нявызначаны тэрмін.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Музеі Віцебскага раёна // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 719—720. — ISBN 985-02-0647-0.