З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краса́ўка[1][2] (Atrópa) — род кветкавых раслін сямейства Паслёнавыя (Solanaceae).
Па старажытнагрэчаскай міфалогіі, Атропа — адна з сясцёр Мойр, багіня падземнага свету, ўвасабляе няўхільнасць смерці.
Шматгадовыя карэнішчавыя травы вышынёю да 2 м. Лісце суцэльнае, на кароткіх чаранках. Кветкі буйныя, адзіночныя. Плод — ягада. Ядавітая.
Лекавыя расліны.
Адрозніваецца каля 5 відаў. Пашырана ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі інтрадукавана красаўка беладонна (Atropa belladonna), або соннае ачмурэнне, ці шалёная ягада.
Зноскі
- ↑ Красаўка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 454.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 21. — 160 с. — 2 350 экз.