Перайсці да зместу

Котарскі заліў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Котарскі заліў
чарнагорск. Бока Которска
42°26′ пн. ш. 18°38′ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяАдрыятычнае мора
Краіна
Тыпбухта 
Плошча87 км²
Аб'ём2 412,306 км³
Даўжыня берагавой лініі107,3 км
Найбольшая глыбіня60 м
Сярэдняя глыбіня27,3 м
Плошча вадазбору4 000 км²
УпадаюцьКарставыя крыніцы, Сопат, Скудра, глыбінныя крыніцы 
Котарскі заліў (Чарнагорыя)
Котарскі заліў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Котарскі заліў (сербск.: Бока Которска, італ.: Bocche di Cattaro) — найбуйнейшая бухта на Адрыятычным моры, акружаная тэрыторыяй Чарнагорыі. Часам Котарскі заліў завуць самым паўднёвым фіёрдам Еўропы, аднак гэта сцвярджэнне няслушнае — заліў уяўляе сабой рачны каньён, які пагрузіўся ў мора.

Тэрыторыя вакол Котарскага заліва была заселена яшчэ з часоў антычнасці і захавала мноства сярэднявечных гарадоў. Шматлікія з іх, такія як Котар, Пераст, Рысан, Херцэг-Нові, з'яўляюцца важнымі турыстычнымі цэнтрамі.

Мясцовасць мае велізарнае культурнае і гістарычнае значэнне для чарнагорскага і харвацкага народаў. Рэлігійнае значэнне рэгіёна таксама вялікае: на берагах Котарскага заліва знаходзіцца мноства старадаўніх праваслаўных і каталіцкіх цэркваў, некаторыя з якіх з'яўляюцца месцамі паломніцтва.

Пад рэгіёнам Котарскага заліва прынята разумець тры чарнагорскія муніцыпальныя акругі: Котар, Тыват і Херцэг-Нові.