Корал-Харбар
Выгляд
Корал-Харбар
| ||||||||||
Корал-Харбар[1] (англ.: Coral Harbour, ін.: ᓴᓪᓕᖅ/ᓴᓪᓖᑦ) — эскімоская вёска, размешчаная на востраве Саўтгемптан, у рэгіёне Ківалік тэрыторыі Нунавут, Канада. Насельніцтва — 834 чал. (2011). Паштовы індэкс — X0C 0C0.
Эскімоская назва вёскі Корал-Харбар — Salliit перакладаецца на беларускую мову як «плоскі». Паселішча атрымала сваю назву таксама дзякуючы каралам, якія можна знайсці ў водах недалёка ад вёскі. З астатняй Канадай злучаны самалётам.
Зноскі
- ↑ карта Канады — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).