Перайсці да зместу

Кехіндэ Фатаі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Кехіндэ Фатаі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кехіндэ Феі Фатаі
Нарадзіўся 19 лютага 1990(1990-02-19)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Нігерыя
Рост 178 см[3]
Вага 74 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Румынія Ацэлул
Маладзёжныя клубы
0000—2007 Нігерыя JUTH (Джос)
2007—2008 Румынія Фарул (Канстанца)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2008 Румынія Фарул II (Канстанца) 20 (11)
2008—2010 Румынія Фарул (Канстанца) 46 (7)
2010—2015 Румынія Астра (Джурджу) 114 (46)
2013—2014   Бельгія Бругэ 8 (1)
2015—2016 Чэхія Спарта (Прага) 24 (8)
2016—2018 Расія Уфа 41 (6)
2018—2019 Беларусь Дынама (Мінск) 32 (8)
2020—2021 Румынія Астра (Джурджу) 14 (2)
2021—2022 Румынія Арджэш (Пітэшты) 21 (2)
2022 Казахстан Туран (Туркестан) 5 (0)
2023— Румынія Ацэлул (Галац)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Нігерыя Нігерыя (да 21) 3 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 кастрычніка 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кехіндэ Фатаі (англ.: Kehinde Fatai; нар. 19 лютага 1990, Абуджа) — нігерыйскі футбаліст, нападнік румынскага клуба «Ацэлул» з Галаца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

На моладзевым узроўні гуляў на радзіме за клуб JUTH, а ў ліпені 2007 года пераехаў у Еўропу, далучыўшыся да «Фарула» з Канстанцы. У чэрвені 2010 года ў якасці свабоднага агента перабраўся ў іншы румынскі клуб — «Астру», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У верасні 2013 года на правах арэнды стаў іграком бельгійскага «Бругэ», аднак не здолеў замацавацца ў складзе і праз год вярнуўся ў «Астру».

У маі 2015 года падпісаў трохгадовы кантракт з пражскай «Спартай». У жніўні 2016 года перабраўся ў расійскі клуб «Уфа». Спачатку быў трывалым іграком асновы, аднак у першай палове 2018 года стаў у асноўным заставацца на лаўцы запасных. У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Уфой».

Неўзабаве пасля зыходу з «Уфы» падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[4], дзе хутка замацаваўся ў аснове. 20 кастрычніка ў матчы з «Мінскам» адзначыўся хет-трыкам (выніковы лік 3:3). Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе дынамаўцаў, з лета стаў часцей выхадзіць на замену. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў мінскі клуб[5].

У студзені 2020 года папоўніў склад румынскай «Астры»[6]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2020/21. У верасні 2021 года далучыўся да «Арджэша», а ў жніўні 2022 года перайшоў у казахстанскі «Туран».

У лютым 2023 года стаў іграком «Ацэлула».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Нігерыі.

Зноскі