Перайсці да зместу

Кедр гімалайскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кедр гімалайскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cedrus deodara (Roxb. ex D.Don) G.Don f.

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183408
NCBI  3322
EOL  1033603
GRIN  t:9692
IPNI  676701-1
TPL  kew-2707322

Кедр гімалайскі, або Дэадар (Cedrus deodara) — хвойнае дрэва, адзін з відаў роду кедр, хуткарослая парода, расце ва Усходняй Азіі, на паўночным захадзе Гімалаяў у гарах Афганістана, Пакістана, Індыі і Непала. Падымаецца ў горы да 3600 м, утварае лес з елкамі, хвояй, піхтай.

Кедр гімалайскі дасягае вышыні 50 м і больш, дыяметр ствала да 3 м. Адрозніваецца шырокаконусападобнай кронай, характэрнай для дарослых экзэмпляраў раслін. Галіны размешчаны гарызантальна. Драўніна трывалая і ў той жа час мяккая і духмяная, са светла-жаўтаватай забалонню і чырванаваты-карычневым цёмным ядром.

Хвоя мяккая, тонкая, светла-шэра-зялёная з сівым адценнем, сабраная ў пукі, па 30-40 хваінак у кожнай. Яны 3—4-гранныя, даўжынёй да 5 сантыметраў. Жыве хваінка ад трох да шасці гадоў.

Зноскі

  • Кедр гималайский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)