Каўлерпа
Выгляд
Каўлерпа | |||||||||||||||
Caulerpa prolifera | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Caulerpa J.V.Lamour., 1809 | |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
Caulerpa prolifera (Forssk.) J.V.Lamour., 1809
| |||||||||||||||
|
Каўлерпа (Caulerpa) — род ніткавых зялёных водарасцей сямейства каўлерпавых (Caulerpaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Слаявіна складаецца э цыліндрычнай сцелістай часткі даўжынёю 1—2 м, рызоідаў і вертыкальных цыліндрычных або плоскіх простых ці разгалінаваных парасткаў вышынёй да 50 м, марфалагічная разнастайнасць якіх з’яўляецца сістэматычнай прыкметай. Унутры слаявіны знаходзяцца папярочныя цяжы (унутраны шкілет).
Размнажэнне палавое (аноагамія) і вегетатыўнае (часткамі слаявіны).
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Налічваецца каля 60 відаў. Характэрны для флоры трапічных, зрэдку субтрапічных, мораў. Трапляюцца на мелкаводдзі на цвёрдых (камяні, мёртвыя каралы), пясчаных і глеістых грунтах.
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]У краінах Азіі і Акіяніі спажываецца ў ежу.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міхеева Т. М. Каўлерпа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).